Ціхія фарбы з птушынага царства

На чарговай выставе ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва раскашуюць крылатыя “фотамадэлі”Хто такая Таццяна Раманава? Раманістка, фотапаляўнічая, рамантык, арнітолаг-аматар… Зрэшты, вось яе невялічкі пралог да фотавыставы “Ціхія фарбы”. Гэткі вобразны “баланс белага”, настройка на кантакт з гледачамі — каб лепш разумелі, як яе мастацтва нараджаецца: “Мая раніца часта пачынаецца, калі ў небе яшчэ свеціць месяц, але на небасхіле пачынаюць праяўляцца фарбы новага дня. Спехам выпітая кава, хуткі погляд у вакно. Фотарукзак на спіну і наперад. Еду на ровары, паглядаючы ў неба: трэба паспець да світання. Хочацца сустрэць маю раніцу разам з птушкамі. Вось я і на месцы: вада, нібы коўдрай, ахінутая туманам. Густым, сырадойным. За ягоным вэлюмам эфемернымі кропкамі дрэйфуюць сонныя птушкі. Неба, вада, туман, птушкі — усё быццам пастэллю напісана... Збіраю скрадок, невялічкі шалашык, апускаюся паціху ў ваду. А там туман такі шчыльны, што не бачу ніводнай птушкі. Зрэдку толькі дзесьці вымалёўваюцца выгнутыя шыі лебедзяў. Гэта не птушкі: намёк на іх прысутнасць, праявы жыцця. Самы пачатак дня... Ціхія фарбы”.
На чарговай выставе ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва раскашуюць крылатыя “фотамадэлі”

Мінчанка Таццяна Раманава спыняе непаўторныя імгненні з жыцця птушакХто такая Таццяна Раманава? Раманістка, фотапаляўнічая, рамантык, арнітолаг-аматар… Зрэшты, вось яе невялічкі пралог да фотавыставы “Ціхія фарбы”. Гэткі вобразны “баланс белага”, настройка на кантакт з гледачамі — каб лепш разумелі, як яе мастацтва нараджаецца: “Мая раніца часта пачынаецца, калі ў небе яшчэ свеціць месяц, але на небасхіле пачынаюць праяўляцца фарбы новага дня. Спехам выпітая кава, хуткі погляд у вакно. Фотарукзак на спіну і наперад. Еду на ровары, паглядаючы ў неба: трэба паспець да світання. Хочацца сустрэць маю раніцу разам з птушкамі. Вось я і на месцы: вада, нібы коўдрай, ахінутая туманам. Густым, сырадойным. За ягоным вэлюмам эфемернымі кропкамі дрэйфуюць сонныя птушкі. Неба, вада, туман, птушкі — усё быццам пастэллю напісана... Збіраю скрадок, невялічкі шалашык, апускаюся паціху ў ваду. А там туман такі шчыльны, што не бачу ніводнай птушкі. Зрэдку толькі дзесьці вымалёўваюцца выгнутыя шыі лебедзяў. Гэта не птушкі: намёк на іх прысутнасць, праявы жыцця. Самы пачатак дня... Ціхія фарбы”.
Малая белая чапляМожна сказаць: творчасць Таццяны ёсць патрабаванне часу. Ва ўсялякім разе, знаўцы мастацтва сцвярджаюць, што паколькі фотатэхніка цяпер дасканалая, то ў многіх ёсць эстэтычная патрэба сузіраць прыроду ва ўсёй паўнаце і канкрэтнасці формаў. І сапраўды, тонкія нюансы, дэталі пейзажаў, гульня святла ў каляровым птушыным апярэнні, і калі яшчэ ўсё так блізка, што “пакратаць можна” — гэта заварожвае. Трэба ўлічваць, што птушкі — надзвычай капрызныя “фотамадэлі”. Адзін неасцярожны рух, і кадры пусты. А што дазваляе Таццяне Раманавай рабіць удалыя здымкі дзікіх птушак, як кажуць мастакі, на пленэры? Яна з любоўю і павагай ставіцца да іх, і не проста запасаецца цярпеннем, але і грунтоўна вывучае звычкі пярнатых, сябруе з арнітолагамі Беларусі, Расіі, Францыі.
Мінчанка Таццяна Раманава — філолаг-раманіст па адукацыі, закончыла і магістратуру Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, а ў 2008-м атрымала кваліфікацыю менеджэра-міжнародніка ва Універсітэце Мішэля дэ Мантэня (Бардо, Францыя). То можа адтуль, цікаўлюся, прывезла захапленне фотапаляваннямі? “Не, гэтая “хвароба” ў мяне яшчэ з Мінска, я пачала прафесійна здымаць птушак, калі працавала выкладчыцай на французкім факультэце МДЛУ, — адказвае яна. — Любоў да французкай мовы, дарэчы, у мяне даўняя: у дзяцінстве жыла ў Францыі. Цяпер там у модзе бёрдвочынг, назіранне за птушкамі. У тым я пераканалася сама, калі два з паловай месяцы праводзіла даследванні, вывучала літаратуру ў Бардо — вучылася на стыпендыю французкага ўрада”.
Цяпер Таццяна працуе на адну вядомую французкую аграфірму: наладжвае кантакты з кліентурай. А ў вольны час — ровар, рукзак, фотаапарат. Муж-беларус у яе фельчар, таксама прыроду любіць, ды у шматгадзінных засідках (па паўдня!) на вадзе бываць, прызналася Таццяна, яму цярпення не хапае. Увогуле ж фотапаляванне яе доўжыцца звычайна ўлетку з паловы чацвёртай да дзевяці раніцы або з шасці вечара да поўнага змяркання. З любімых месцаў пад Мінскам у яе Цнянскае вадасховішча і Дразды — ёй цікавыя вадаплаўныя птушкі. Ёсць удалыя здымкі і з паўднёвага захаду Францыі: там іншы вугал пад’ёма сонца, кажа фотамастачка, больш фарбаў і святла, у адрозненне ад пастэльнасці беларускай раніцы. Самае складанае для яе ў фотавандроўках — немалая вага амуніцыі, “затое калі ўжо на месцы, то проста растаеш у птушках і прыродзе: ні часу, ні стомы не заўважаеш”.
Удалыя здымкі для яе — радасць вялікая. На камп’ютары нічога ў кадр не дадае, хіба што падпраўляе баланс белага. Увогуле яна строгі крытык: выставіла ў зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва 15 сваіх фотакарцін, яшчэ з трыццаць “у кампе”. Кажа, што калі каму з землякоў у замежжы творчасць яе будзе цікавая — можна дамовіцца аб супрацоўніцтве, арганізацыі выставы.
А і сапраўды: паглядзець на Беларусь цераз шматколерную прызму нашых птушак — цікавы ракурс!

Іван Ждановіч

На здымках:
Мінчанка Таццяна Раманава спыняе непаўторныя імгненні з жыцця птушак
Малая белая чапля
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter