Ці чулі?

Шведскі Юль Тамтэн — самы багаты, а рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза самая вялікая ў Еўропе
Шведскі Юль Тамтэн — самы багаты, а рэзідэнцыя беларускага Дзеда Мароза самая вялікая ў Еўропе

Эксперты санкт-пецярбургскага Агенцтва развіцця і даследаванняў у нерухомасці зрабілі рэйтынг самых багатых зімовых чараўнікоў Еўропы. Пяты радок у ім заняў беларускі Дзед Мароз, у яго самая вялікая рэзідэнцыя, якая займае 15 га ў Белавежскай пушчы. Па кошце гэты маёнтак эксперты ацанілі ў 1,05 млн. еўра, паведамляе ІТАР-ТАСС.

Лідарам стаў шведскі Юль Тамтэн: яго маёнтак Тамтэмлэнд з ляснымі і воднымі ўгоддзямі, казачнымі насельнікамі ацанілі ў суму больш за 3 млн. еўра. Расійскі ўладар зімы — на другім месцы. Кошт яго маёмасці і рэзідэнцыі ў горадзе Вялікі Усцюг Валагодскай вобласці складае 1,7 млн. еўра.

У яго ўласнасці — гасцініца, катэджы, саўна, кафэ, басейн, пляцоўкі для гульняў і каток на ўчаст-ку плошчай 10 га. Расійскі Дзед Мароз таксама валодае санкамі, футрам, запрэжанымі конямі, кіем і мяшком для падарункаў.

На трэцім месцы рэйтынгу — маёнтак французскага Дзеда Мароза ў Альпах. Маёмасць Пэра-Наэля спецыялісты ацанілі ў 1,34 млн. еўра.

Рэзідэнцыя нарвежскага Юнілісена на зімовым курорце Савален ацэньваецца ў 1,225 млн. еўра.

Фінскі Дзед Мароз Ёўлупукі выйшаў самым сціплым. Памер яго рэзідэнцыі не саступае астатнім — плошча тэрыторыі складае 10 га, пры гэтым агульны кошт яго маёмасці ацанілі ў 736 000 еўра.

Ірына ЮР’ЕВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter