Трыумф “Пікавай дамы”

Падведзены вынікі конкурсу “Нацыянальная тэатральная прэмія-2012” Бурныя апладысменты, воклічы “Брава”… У зале Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пасля конкурснага паказу спектакля “Пікавая дама” члены журы ў захапленні, не хавалі эмоцый: вось гэта мастацтва! І адзін з масцітых рэжысёраў, Барыс Луцэнка, заўважыў: “Я ўжо даўно такога не бачыў”. Зрэшты, пакіну ў сакрэце, чым здзівілі журы з больш чым ста прафесіяналаў стваральнікі сцэнічнай версіі па матывах твораў Аляксандра Пушкіна і Пятра Чайкоўскага. А тое, што менавіта “Пікавая дама” Гродзенскага абласнога тэатра лялек перамагла ў намінацыі “Лепшы спектакль”, лічу заканамерным. Так легла карта на гэты раз…
Опера “Аіда” Нацыянальнага  акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета адзначана як лепшы музычны спектакль Падведзены вынікі конкурсу “Нацыянальная тэатральная прэмія-2012”
Бурныя апладысменты, воклічы “Брава”… У зале Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі пасля конкурснага паказу спектакля “Пікавая дама” члены журы ў захапленні, не хавалі эмоцый: вось гэта мастацтва! І адзін з масцітых рэжысёраў, Барыс Луцэнка, заўважыў: “Я ўжо даўно такога не бачыў”. Зрэшты, пакіну ў сакрэце, чым здзівілі журы з больш чым ста прафесіяналаў стваральнікі сцэнічнай версіі па матывах твораў Аляксандра Пушкіна і Пятра Чайкоўскага. А тое, што менавіта “Пікавая дама” Гродзенскага абласнога тэатра лялек перамагла ў намінацыі “Лепшы спектакль”, лічу заканамерным. Так легла карта на гэты раз…
У спектаклі “Пікавая дама” ствараюць відовішча акцёры і лялькіТакім чынам, пазнаёмімся. У праграмцы чытаем: “Пікавая дама”. Сцэнічная кампазіцыя і пастаноўка — Алег Жугжда, сцэнаграфія і лялькі — Маргарыта Сташулёнак, аранжыроўка і запіс музыкі — Віталь Лявонаў, вакальная падрыхтоўка — Ала Аргеткіна”. Іграюць чатыры акцёры, выконваюць па некалькі роляў, у тым ліку і з лялькамі. Непрацяглы па часе, безантрактны і па сутнасці камерны спектакль прынёс гродзенцам і некалькі іншых важных “выйгрышаў”: перамогі ў намінацыях “Лепшы спектакль тэатра лялек”, “Лепшая жаночая роля” (актрыса Ларыса Мікуліч) і “Лепшая рэжысёрская работа”. Заўважу, паставіў спектакль вядомы як у Беларусі, так і за межамі краіны галоўны рэжысёр тэатра Алег Жугжда. Дарэчы, пра яго, пра гродзенскіх лялечнікаў наша газета ўжо расказвала год назад — артыкул “Там, дзе ствараюцца казкі”. Цяпер не здзіўлюся, калі турыстаў у старажытным Гродне пабольшае: аматары вытанчанага тэатральнага мастацтва будуць ехаць “на Мікуліч”, “на Жугжду” і на трыумфальную “Пікавую даму”. Прымаючы віншаванні ад імя нашай рэдакцыі ў кулуарах Вялікага тэатры оперы і балета, дзе праходзіла ўрачыстасць узнагароджання пераможцаў конкурсу, Алег Іванавіч запрасіў нас у Гродна, на адкрыццё тэатра пасля рамонту — гэтая дзея запланавана на снежань.
У намінацыі “Лепшая мужчынская роля” лаўры аддадзены Аляксандру Палазкову (спектакль “Пан Міністр”, Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача). Спектакль “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл” (Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы) прынёс перамогу кампазітару Андрэю Зубрычу ў намінацыі “Лепшае музычнае афармленне спектакля” і харэографу Наталлі Фурман у намінацыі “Лепшая работа харэографа-пастаноўшчыка”. “Чароўны пэндзаль” Магілёўскага абласнога тэатра лялек прызнаны лепшым спектаклем для дзяцей, спектакль рэжысёра Кацярыны Аверкавай па п’есе Юліі Чарняўскай “Аднакласнікі” (Магілёўскі абласны драмтэатр) — лепшай пастаноўкай па творы сучаснага беларускага аўтара. Мастак Таццяна Нерсісян (спектакль “Вянчанне” ў Беларускім дзяржаўным тэатры лялек) ушанавана за лепшую работу мастака-пастаноўшчыка.
Уручаны дыплом аргкамітэта прэміі стваральнікам лепшага музычнага спектакля (опера “Аіда”, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета). Дыпломам “За ўклад у тэатральнае мастацтва Беларусі адзначаны народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук. Прыз за лепшы дэбют атрымаў Сяргей Фромічаў-Корсакаў за ролю ў спектаклі “Бяда ад пяшчотнага сэрца” (пастаўлены ў Драмтэатры Беларускай арміі).
Конкурс ладзілі Міністэрстватва культуры сумесна з Саюзам тэатральных дзеячаў, Саюзам літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Саюзам кампазітараў.

Іван Ждановіч
На здымках:
Опера “Аіда” Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета адзначана як лепшы музычны спектакль
У спектаклі “Пікавая дама” ствараюць відовішча акцёры і лялькі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter