Трыумф хойнiцкага цяжкаатлета

Хойнiцкая дзiцяча-юнацкая спартыўная школа алiмпiйскага рэзерву сёння добра вядома не толькi ў райцэнтры, але i ў розных далёкiх i блiзкiх замежных краiнах, дзе адбываюцца прэстыжныя спартыўныя мерапрыемствы. Славу гэтую прыносяць выхаванцы школы, якiя дзякуючы настойлiвасцi, упартасцi, iмкненню да перамогi падымаюцца на вышэйшыя прыступкi п’едэстала спартыўнага гонару. Адзiн з iх — юны цяжкаатлет Алег Лобан. Выступаючы ў саставе зборнай Рэспублiкi Беларусь на чэмпiянаце Еўропы ў балгарскiм горадзе Бургас, ён стаў абсалютным яго пераможцам, заняўшы тры першыя месцы: у рыўку яго вынiк склаў 172,5 кiлаграма, у штуршку — 210, у суме — 382,5 кiлаграма. Алег Лобан — першы з выхаванцаў ДЮСШАР, якi заваяваў званне чэмпiёна Еўропы i прынёс спартыўную славу роднай Хойнiкшчыне.

— Я з першых заняткаў у школе нацэльваю на гэта свайго выхаванца, — гаворыць трэнер Вячаслаў Мiхайлавiч Серада. — Адразу быў заўважаны ў гэтага хлопчыка, якi вучыўся ў гарадской сярэдняй школе № 4, добры спартыўны патэнцыял. Час пацвердзiў мае меркаваннi. Званне чэмпiёна Еўропы, удзел у мiжнародных турнiрах, у ходзе якiх Алег адстойвае гонар нашай краiны, — красамоўныя таму доказы. Алег Лобан, з якiм мы сустрэлiся ў спартыўнай зале ДЮСШАР, не подкрэслiвае спартыўную “зорнасць”. Ветлiвы, карэктны ў адносiнах да юных спартсменаў, што трэнiравалiся тут. Паказваючы практыкаваннi, знешне спакойны. Упэўнена падняў вялiкую вагу. Тактоўна падказаў, як зрабiць лепш, каб выканаць практыкаванне. За свае спартыўныя поспехi асноўную падзяку ён выказвае свайму спартыўнаму настаўнiку. Вячаславу Мiхайлавiчу, дарэчы, прысвоена высокае званне “Лепшы трэнер Гомельскай вобласцi”. Да чэмпiёнскага звання Алег iшоў паступова. Перамагаў на турнiрах рознага рангу. Пасля заканчэння васьмi класаў паступiў у Бабруйскае дзяржаўнае вучылiшча алiмпiйскага рэзерву, а потым без экзаменаў быў прыняты на факультэт спартыўных гульняў i адзiнаборстваў Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта фiзiчнай культуры. — Многiя мiжнародныя турнiры запамiнальныя, — дзелiцца сваiмi думкамi Алег. — Але самым галоўным уражаннем для мяне быў той момант, калi ў Балгарыi ў мой гонар як абсалютнага пераможцы быў узняты наш нацыянальны сцяг i прагучаў Дзяржаўны гiмн Рэспублiкi Беларусь. Гэтага не перадаць словамi. Юны цяжкаатлет выступаў на мiжнародных турнiрах у Мексiцы, Аўстрыi, Iспанii. З першынства Еўропы па цяжкай атлетыцы, якое праходзiла ў прыгарадзе Вены Клосценеўбурзе, вярнуўся з трыма сярэбранымi медалямi. Тады юнiёрская зборная Беларусi ўпершыню ўзнялася на трэцюю прыступку п’едэстала гонару. Летась на юнiёрскiм чэмпiянаце ў iспанскiм горадзе Валенсiя ў вагавой катэгорыi да 94 кiлаграмаў Лобан заваяваў залаты медаль у штуршку, бронзавы — у рыўку, а па суме дваябор’я стаў уладальнiкам сярэбранага медаля. — Дасягненнi Алега, з якiм мы зараз рыхтуемся да чэмпiянату свету па цяжкай атлетыцы, што адбудзецца ў маi ў Карэi, з’яўляюцца арыенцiрам для юных штангiстаў раёна, — канстатуе В.М.Серада. — Сярод нашых выхаванцаў — перспектыўных спартсменаў — магу назваць 16-гадовага Вiктара Саракалетава, Яўгенiя i Мiхаiла Лявiцкiх, Iгната Катка, Аляксандра Гусака, Цiмура Альсевiча, Андэя Шпаруна. На шчасце, гэты пералiк можна працягваць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter