Трымайцеся «Добрага сэрца»

Лепшых беларускіх валанцёраў выбяруць заўтра ў сталіцы

Лепшых беларускіх валанцёраў выбяруць заўтра ў сталіцы.

Рэспублiканскi конкурс «Валанцёр года — «Добрае сэрца» пачаўся яшчэ мінулай вясной. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які ставіў галоўнай мэтай пашырэнне валанцёрскага руху ў краiне. Удзельнікі конкурсу цэлы год дапамагалі ветэранам, маладым інвалідам, дзецям-сіротам, узельнічалі ў рэканструкцыі храмаў і праводзілі дабрачынныя акцыі.

Журы пільна сачыла за дзейнасцю канкурсантаў і ў выніку выбрала пераможцаў у пяці намінацыях.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 24 студзеня ў Рэспубліканскім доме моладзі. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter