Трухлявы кут ужо не мiлы...

У  Гарадоцкiм  раёне  шукаюць  нашчадкаў  i  патрабуюць  прывесцi  «спадчыну»  ў  цывiлiзаваны  выгляд Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 70 «Аб мерах па ўпарадкаванню ўлiку i скарачэнню колькасцi пустуючых i трухлявых дамоў з гаспадарчымi i iншымi пабудовамi ў сельскай мясцовасцi» неадкладна патрабуе рэалiзацыi. На фоне восеньскай шэрасцi драўляныя «iнвалiды» выглядаюць асаблiва сiратлiва.  Жыллём iх не назавеш, грамадскай цi прыватнай уласнасцю таксама. Таму, як хворы зуб, трухлявая пабудова патрабуе альбо сур’ёзнага рамонту, альбо поўнай лiквiдацыi. Праз Гарадоцкi раён пралягае надзвычай ажыўленая аўтамагiстраль Адэса — Санкт-Пецярбург. Штогод тут праязджаюць не тысячы, а нават мiльёны падарожнiкаў як з блiзкага, так i з далёкага замежжа. Iх уражанне ад навакольных пейзажаў застанецца ў памяцi на доўгiя гады. Прычым не толькi аб Гарадоччыне — аб краiне ў цэлым. Невыпадкова мясцовыя ўлады надаюць такую ўвагу навядзенню парадку на зямлi. I трухляваму жыллю не месца на сучасных падворках...

У  Гарадоцкiм  раёне  шукаюць  нашчадкаў  i  патрабуюць  прывесцi  «спадчыну»  ў  цывiлiзаваны  выгляд

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 70 «Аб мерах па ўпарадкаванню ўлiку i скарачэнню колькасцi пустуючых i трухлявых дамоў з гаспадарчымi i iншымi пабудовамi ў сельскай мясцовасцi» неадкладна патрабуе рэалiзацыi. На фоне восеньскай шэрасцi драўляныя «iнвалiды» выглядаюць асаблiва сiратлiва. 

Жыллём iх не назавеш, грамадскай цi прыватнай уласнасцю таксама. Таму, як хворы зуб, трухлявая пабудова патрабуе альбо сур’ёзнага рамонту, альбо поўнай лiквiдацыi.

Праз Гарадоцкi раён пралягае надзвычай ажыўленая аўтамагiстраль Адэса — Санкт-Пецярбург. Штогод тут праязджаюць не тысячы, а нават мiльёны падарожнiкаў як з блiзкага, так i з далёкага замежжа. Iх уражанне ад навакольных пейзажаў застанецца ў памяцi на доўгiя гады. Прычым не толькi аб Гарадоччыне — аб краiне ў цэлым. Невыпадкова мясцовыя ўлады надаюць такую ўвагу навядзенню парадку на зямлi. I трухляваму жыллю не месца на сучасных падворках.

Аб гэтым мы гутарым са старшынёй выканкама Бычыхiнскага сельсавета Гарадоцкага раёна Станiславам Балiцкiм, адрас якога мне падказалi ў райвыканкаме. 

Ён расказаў карэспандэнту «Р», што ў Бычыхiнскiм сельсавеце 31 вёска з насельнiцтвам 1350 жыхароў. Пераважная большасць — пенсiянеры i састарэлыя. Толькi за апошнiя два дзесяткi гадоў насельнiцтва зменшылася ўдвая. Вёска Бычыха — цэнтр сельсавета, сацыяльна актыўны населены пункт — стала аграгарадком. Тут дзейнiчае ПМК мелiярацыi, пражываюць 850 чалавек рознага ўзросту.

За два апошнiя гады ў Бычыхiнскiм сельсавеце знесены каля сотнi трухлявых пабудоў. Iдзе актыўнае аздараўленне сацыяльнай iнфраструктуры. У самiм аграгарадку ўвогуле не засталося пахiлых хат. Палову трухлявага жылля разабралi самi гаспадары цi iх нашчадкi. З бюджэту на гэтыя мэты выдзелена 43 мiльёны рублёў. Звычайна за разборку сярэдняга па памерах сялянскага дома выплачваецца 500—600 тысяч рублёў. Больш буйныя з прыбудовамi «цягнуць» на мiльён рублёў i болей.

У Гарадоцкiм раёне ўжо вывучаны стан жылога фонду ў 359 населеных пунктах. Вызначана 812 пустуючых i 560 трухлявых дамоў. З апошнiмi сiтуацыя неаспрэчная — пад разборку цi пад бульдозер. А што рабiць з пустуючымi, але яшчэ дастаткова трывалымi будынкамi? Мясцовая ўлада пiсьмова i па тэлефоне шукае нашчадкаў i патрабуе прывесцi «спадчыну» ў цывiлiзаваны выгляд. Каб у далейшым карыстацца пабудовамi сезонна, у так званым дачным варыянце.

Але бываюць выпадкi спрэчныя, а то i канфлiктныя. Старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ацясаў узгадвае такiя моманты.

Шмат гадоў стаiць у вёсцы кiнуты дом. Нiхто ў iм, зразумела, не пражывае. За выключэннем хiба што павукоў, мышэй цi пацукоў. Нiхто не прэтэндуе на такую «спадчыну». I мясцовая ўлада прымае рашэнне аб лiквiдацыi «помнiка» мiнуўшчыны: сваiмi сiламi рушыць «хатку на курыных лапках».

Праз нейкi час раптам з’яўляюцца нашчадкi. Не бедныя, часцей за ўсё на iншамарках. Узнiмаюць гвалт: хто вам даваў такое права? Патрабуюць кампенсацыю за маральны i матэрыяльны ўрон.

Колькi нерваў каштуе адчапiцца ад падобных аматараў разжыцца!

Дзе ж вы, даражэнькiя, родненькiя, раней былi?

На думку старшынi Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў Уладзiмiра Бяляева, хаця ў iх раёне справа з выкананнем указа кiраўнiка дзяржавы на належным узроўнi, не ўсе рэзервы яшчэ вычарпаны. Трухлявае жыллё арганiзавана знесена ў Даўгапольскiм, Межанскiм, Руднянскiм сельскiх Саветах. Апошнiя «хаткi на курыных лапках» перастаюць азмрочваць краявiды на тэрыторыi Гуркiнскага i Межанскага сельсаветаў. Але гэта зусiм не азначае, што праблема знiкае назаўсёды. Жыллё, якое  застаецца, таксама павiнна мець належны выгляд.

---------------- 

Даведка «Р»

Невялiчкi экскурс на зададзеную тэму. На пачатак восенi на Вiцебшчыне налiчвалася крыху болей за 14 тысяч пустуючых i 8,5 тысячы трухлявых пабудоў. Большасць аварыйных хатак зносяцца за кошт бюджэтных сродкаў, астатнiя — на сродкi арганiзацый i насельнiцтва. Практычна завяршаюць такую работу ў Вiцебскiм, Лёзненскiм, Пастаўскiм i Чашнiцкiм раёнах. А вось iншым рэгiёнам, як кажуць, пажадана паспяшацца.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter