ТРОЙЦА – СОНЦА Ў АКОНЦА. Заўтра ў хрысціян адно з вялікіх і самых любімых святаў.

Вы не заўважалі, як здорава яны рыфмуюцца – Тройца і Сонца? Зрэшты, нічога дзіўнага ў гэтым няма.

Вы не заўважалі, як здорава яны рыфмуюцца – Тройца і Сонца? Зрэшты, нічога дзіўнага ў гэтым няма.

Тройца, ці, як кажуць у народзе, Сёмуха, прыпадае штогод на самыя сонечныя дні, асацыіруецца з прыходам лета. Вялікае хрысціянскае свята, якое адзначаецца на пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня ў гонар сашэсця на апосталаў Духа Святога, здаўна і да сённяшніх дзён – адно з самых любімых у народзе. Бярозавыя галінкі, над якімі прыглушана гудуць хрушчы, духмяны падвялы аер на чыста вымытай падлозе, яечня на самай вялікай патэльні, засмажаная на вуголлях, уся сям`я, а яшчэ і сябры, і суседзі вакол абруса, засцеленага прама на маладой траве, – усё гэта Сёмуха, цёплы ўспамін з дзяцінства, які прысутнічае, напэўна, у жыцці амаль кожнага, хто жыве на гэтай зямлі... Яго лёгка вярнуць, гэты дзівосны ўспамін. Проста заўтра адкласці самыя неадкладныя справы і выбрацца з сям`ёй на прыроду. Разаслаць па мяккай яшчэ траве абрус, паглядзець на неба – як сонца прабіваецца праз моцную ўжо лістоту. Спячы яечню на вуголлях – дзесятак жоўтых сонейкаў між белых аблокаў. Дакрануцца да лета, якое ўжо на парозе...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter