Трапіў дзеткам у сетку

Школьнікі з Кобрына дапамаглі затрымаць злачынца.
Школьнікі з Кобрына дапамаглі затрымаць злачынца.

Вучні пятага і сёмага класаў, якія гулялі недалёка ад гарадскога рынку, заўважылі, што мужчына ўкраў у адным з павільёнаў куртку і спрабаваў уцячы. Хлопцы кінуліся за ім у пагоню, а адзін з іх патэлефанаваў у міліцыю і падрабязна апісваў дзеянні злачынца. Цікава, але дзяцей злачынец не заўважыў. Тым не менш яго маршрут скончыўся тупіком. У выніку мужчына кінуўся хавацца ў падвал, але ў гэты час падаспелі супрацоўнікі міліцыі. Злачынца затрымалі, а пазней высветлілася, што ён «пазычыў» не адну, а дзве курткі.

І пакуль злачынец тлумачыць следчым, як вырашыў танна апрануцца, героі пагоні атрымалі заслужаную ўзнагароду. У прысутнасці вучняў, настаўнікаў і бацькоў рабятам падзякаваў начальнік раённага аддзела міліцыі, пасля чаго перадаў ім грашовыя ўзнагароды.

Арцём КІР’ЯНАЎ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...