Транзiт стаў даражэйшым

Беларусь павысiла тарыф на транспарцiроўку нафтапрадуктаў па тэрыторыi рэспублiкi на 53,4 працэнта — да 0,89 долара за тону на адлегласць 100 кiламетраў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове N 7 Мiнiстэрства эканомiкi.

Як паведамляе БЕЛТА, новы тарыф устаноўлены ў адпаведнасцi з беларуска-расiйскiм мiжурадавым пагадненнем аб узаемадзеяннi пры эксплуатацыi магiстральных нафтапрадуктаправодаў, размешчаных на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь. Павелiчэнне тарыфаў на транспарцiроўку нафтапрадуктаў з 0,58 да 0,89 долара за тону на 100 кiламетраў дасць магчымасць забяспечыць дадатковыя паступленнi ў беларускi бюджэт, адзначаюць у Мiнiстэрстве эканомiкi. Так, згодна з разлiкамi спецыялiстаў, падатковыя паступленнi ад гэтых паслуг узрастуць у 1,9 раза, валютныя — у 1,6 раза.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter