Трактарныя беды

На Гомельшчыне два чалавекi загiнулi пад коламi сельгастэхнiкi

На Гомельшчыне два чалавекi загiнулi пад коламi сельгастэхнiкi

Трагедыяй абярнуўся не прадугледжаны правiламi ўнутранага распарадку i графiкам работы спачынак 41-гадовага жывёлавода сельгаспрадпрыемства «Мiхайлаўскае агра» Светлагорскага раёна. У самы разгар працоўнага дня работнiк вырашыў прыняць гарызантальнае становiшча ў капе саломы, складзiраванай у адным з жывёлагадоўчых памяшканняў фермы вёскi Каралёва Слабада. Знаходзячыся ў такiм iмправiзаваным «саламяным ложку», чалавек не пачуў шуму трактара, якi заехаў у памяшканне для раздачы корму жывёле. Трактарыст, 57-гадовы жыхар вёскi Васiльеўка, у сваю чаргу не ўгледзеў зморанага чалавека, што ляжаў у саломе.

У сям’ю 48-гадовага жыхара вёскi Мiкулiчы Брагiнскага раёна бяда завiтала акурат у свята абаронцаў Айчыны. Гаспадар дома, рабочы мясцовага сельгаспрадпрыемства iмя Жукава, таксама загiнуў пад коламi трактара. У гэтым выпадку гэта быў пагрузчык «Амкадор». Трактарыст, хутчэй за ўсё, з-за недастатковай бачнасцi (у пярэднiм каўшы машыны знаходзiлася салома) на выездзе з малочна-таварнай фермы наехаў на пешахода, што рухаўся ў спадарожным напрамку.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter