Той мае, хто працуе

ДАВЕРАНАЯ асоба па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з жыхарамі Мядзельшчыны ў санаторыі “Прыазёрны”.

Якія пытанні жыхароў Мядзельшчыны ўзяў “на карандаш” старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка

ДАВЕРАНАЯ асоба па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка сустрэўся з жыхарамі Мядзельшчыны ў санаторыі “Прыазёрны”.

Напачатку старшыня Мядзельскага райвыканкама А. Даніленка расказаў аб здабытках і праблемах  раёна ў разрэзе пяцігодкі. Стала вядома, што выкананы (а ў будаўніцтве жылля значна пераўзыдзены) ўсе даведзеныя прагнозныя паказчыкі. Пэўныя праблемы — у многім з-за капрызаў надвор’я — сёлета былі ў сельскай гаспадарцы. Старшыня запэўніў, што ўжо хутка азёрны край набудзе новы твар. І дзякуючы рэалізацыі Дзяржаўнай праграммы развіцця Нарачанскага краю ў 2011—2015 гадах, стане курортам еўрапейскага ўзроўню.

Уладзімір Андрэйчанка прывёў нямала довадаў таго, што Беларусь рухаецца ў правільным напрамку, развіваецца ўпэўнена і стабільна. Цяжка было з ім спрачацца — дэпутат па рабоце часта бывае ў розных краінах і мае магчымасць параўноўваць. Па словах У. Андрэйчанкі, кіраўніцтву краіны ў няпростых умовах удалося захаваць нашу незалежнасць і не дапусціць  разрабавання і  падзелу паміж кланамі і групоўкамі таго, што належыць народу. Былі прааналізаваны і поспехі ў розных сферах жыцця: эканоміцы, медыцыне, будаўніцтве, навуцы і інш.

Не абышоў дэпутат і вострых вуглоў — праблем, якія патрабуюць першачарговага вырашэння. Аб іх, запэўніў ён, ведаюць “наверсе”. А калі ведаюць, то, думаецца, будуць і вырашаць.

Спыніўся Уладзімір Паўлавіч і на тых справах, якія трэба зрабіць для паляпшэння жыцця людзей — як вядома, гэта асноўная задача на будучую пяцігодку.

— Каб нам наблізіцца к 2015 году да ўзроўню жыцця жыхароў сярэднееўрапейскай краіны, — удакладніў дэпутат, — трэба ўсім шмат папрацаваць. (Па сутнасці ён паўтарыў бясспрэчную ісціну: хто працуе, той мае.) — Але ўжо сёння — і гэта бясспрэчна — Беларусь у многім пераўзышла іншыя краіны.

У прыклад прыводзілася Венгрыя, шэраг азіяцкіх краін… Дэтальна Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра асноўныя палажэнні перадвыбарнай праграмы кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Лукашэнкі.

Прысутныя цікавіліся пра кошт энерганосьбітаў для беларусаў у наступным годзе, зарыбленне нарачанскіх вадаёмаў, пашырэнне асартыменту мясцовых крамаў. Чыноўнік даў кампетэнтныя адказы, а тыя пытанні, якія патрабуюць больш глыбокага вывучэння, узяў “на карандаш”. Як правіла, пасля падобных сустрэч яны вырашаюцца.

Аляксандр СЯНЮЦЬ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter