Тона… з градусам

У Мазыры спынены мікрааўтобус з 200 каністрамі спіртнога

У Мазыры спынены мікрааўтобус, непрацуючы гаспадар якога перавозіў дзвесце 5-літровых каністраў, напоўненых вадкасцю з характэрным спіртавым пахам. Груз коштам 350 мільёнаў рублёў канфіскаваны.

Не меншы «ўлоў» папаўся і ў адным з прыгранічных раёнаў Гомельшчыны. Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Валерыя Атрошанкі, грамадзянін Казахстана нелегальна перавозіў каля 900 літраў спірта і віна.

Усяго ж на пачатак чэрвеня на Гомельшчыне выключана з ценявога абароту больш за 280 тон алкаголю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter