Толькi раз у два гады

У Нацыяналцы адкрыецца мiжнароднае бiенале сучаснага жывапiсу «Colorfest»

У аўторак у Нацыянальнай бiблiятэцы адкрыецца II Мiнскае мiжнароднае бiенале сучаснага жывапiсу «Colorfest». У гэтым годзе ў iм прымуць удзел мастакi з Беларусi, Украiны, Расii, Лiтвы, Iталii i iншых краiн. Яны прадставяць амаль паўтары сотнi работ у рознай тэхнiцы выканання.

Ганаровым госцем бiенале стане iтальянскi мастак Рафаэль дэ Роза, уладальнiк Гран-пры «Colorfest-2008». Яго персанальная выстаўка размесцiц-ца ў галерэi «Панарама». У рамках праекта зноў будзе арганiзаваны конкурс, журы якога ўзначалiць народны мастак Беларусi Гаўрыiл Вашчанка. Галоўны куратар праекта Фёдар Ястраб запрашае ўсiх на бiенале, бо яно дэманструе тыя вiдавочныя змены, якiя пад уплывам штодзённай рэчаiснасцi адбываюцца ў жывапiсе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter