Толкіен... па-беларуску?

За 2010 год, па дадзеных сайта Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, у свет выйшла ўсяго 170 беларускамоўных кніг агульным тыражом 92300 экземпляраў. Толькі 5 выдавецтваў надрукавалі па 10 кніг. І ўсяго ў аднаго — “Мастацкай літаратуры” — сярэдні тыраж дасягнуў 1000 экземпляраў.

Не сакрэт, што за апошнія дзесяць гадоў кніжная прадукцыя на мове паціху саступае рускамоўнай.

За 2010 год, па дадзеных сайта Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, у свет выйшла ўсяго 170 беларускамоўных кніг агульным тыражом 92300 экземпляраў. Толькі 5 выдавецтваў надрукавалі па 10 кніг. І ўсяго ў аднаго — “Мастацкай літаратуры” — сярэдні тыраж дасягнуў 1000 экземпляраў.

Чытач скажа: попыт нараджае прапанову. Хто ж таму “віной”, што людзі выбіраюць другую нацыянальную мову — рускую? Маўляў, любыя маштабныя праекты “зверху” ніколі не зменяць стану спраў, не прымусяць людзей чытаць літаратуру на мове. Але, можа, хопіць чакаць і... узяцца за справу самім, праявіць ініцыятыву “знізу”?

А такія прыклады ёсць: так, некалькі юнакоў з Гомеля, студэнтаў філфака БДУ, першымі ў краіне пераклалі трылогію Джона Рональда Руэла Толкіена “Уладар кольцаў” на беларускую мову. Самастойна, без падтрымкі і далейшых ганарараў, узнагарод. У тым жа горадзе моладзь пераклала ўсе кнігі Джоан Роўлінг пра Гары Потара. Сённяшняга лёсу гэтых перакладаў я не ведаю, але колькі гадоў таму яны “хадзілі” актыўна ў Інтэрнэце пад апладысменты аматараў пачытаць як у Беларусі, так і па-за яе межамі. Асабліва рады роднаму слову былі беларусы-эмігранты ў тых краінах, дзе няма буйных дыяспар іх былых суайчыннікаў.  Відавочнай карысці, праўда, не было: ні “Уладара кольцаў”, ні “Гары Потара” па-беларуску на кніжных паліцах мы не ўбачылі... Але ўсё пачынаецца з малога, галоўнае — абудзіць цікаўнасць! І калі-небудзь, як гаворыцца ў знакамітай прымаўцы, на тавар знойдзецца гандляр.

Можна пачаць з сябе, не выходзячы з дому. Так, як зрабіў зараз ужо 19-гадовы туляк Алесь (Аляксей) Арцёмаў. Юнак зацікавіўся творчасцю Караткевіча і Багдановіча — спачатку на рускай мове. Далей — болей: пачаў пісаць вершы на беларускай мове! Прычым ні разу не завітаў у Беларусь. Што асабліва ўражвае, малады хлопец — не аматар муз, студэнт філфака, а “тэхнар” — вучыцца ў Тульскім дзяржаўным універсітэце на інжынера-сістэматэхніка. Ці ж гэта не цуд? Вы адкажаце мне: адзіны выпадак! Для таго каб абудзіць масавую цікавасць да беларускай літаратуры ў моладзі, патрэбна шмат гэтакіх энтузіястаў. Дарэчы, група студэнтаў філфака БДУ і Інстытута сучасных ведаў вырашыла адклікнуцца на “імпульс” з Тулы — ужо наладжвае стасункі з “арыгінальным” расіянінам. Тым больш няварта карэнным маладым беларусам цурацца роднага слова! Каб захаваць мову, не трэба шмат грошай, аўтарытэтнай падтрымкі — найперш важная асабістая ініцыятыва кожнага.

Дзяніс ТРАФІМЫЧАЎ, “БН

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter