Тое, што радуе і яднае

Штогадовы Конкурс дуэтаў сёлета сабраў у Палацы культуры МТЗ удзельнікаў з дзевяці краінНа конкурс звычайна запрашаюцца таленавітыя самадзейныя выканаўцы як з Беларусі, так і замежжа. За шэсць гадоў больш за 70 дуэтаў у ім паўдзельнічала. Сяброўства, творчае супрацоўніцтва тых, каго падружыў Мінск, доўжыцца праз гады і адлегласці, дзякуючы любові да песні, самага “дэмакратычнага” з мастацтваў. А чаму сёння мы памятаем, любім і спяваем савецкія песні? Гэта ж не заўсёды ад тугі па мінулым. Тыя песні – не проста ўдалыя “дзеці” кампазітараў і паэтаў, яны яднаюць былых савецкіх людзей. І калі ў адной зале збіраюцца прадстаўнікі розных краін ды спяваюць старыя хіты, у зале пануе асаблівая атмасфера, што радуе і яднае і выканаўцаў, і слухачоў. Так было і нядаўна.
Штогадовы Конкурс дуэтаў сёлета сабраў у Палацы культуры МТЗ удзельнікаў з дзевяці краін

На сцэне — Наталля Туркіна і Марына МікалаеваНа конкурс звычайна запрашаюцца таленавітыя самадзейныя выканаўцы як з Беларусі, так і замежжа. За шэсць гадоў больш за 70 дуэтаў у ім паўдзельнічала. Сяброўства, творчае супрацоўніцтва тых, каго падружыў Мінск, доўжыцца праз гады і адлегласці, дзякуючы любові да песні, самага “дэмакратычнага” з мастацтваў. А чаму сёння мы памятаем, любім і спяваем савецкія песні? Гэта ж не заўсёды ад тугі па мінулым. Тыя песні – не проста ўдалыя “дзеці” кампазітараў і паэтаў, яны яднаюць былых савецкіх людзей. І калі ў адной зале збіраюцца прадстаўнікі розных краін ды спяваюць старыя хіты, у зале пануе асаблівая атмасфера, што радуе і яднае і выканаўцаў, і слухачоў. Так было і нядаўна.
Сёлетні, шосты Міжнародны конкурс дуэтаў “Песні, якія нас яднаюць”, прайшоў пры падтрымцы Мінкультуры, па традыцыі ладзіў яго Палац культуры Мінскага трактарнага завода. І нашае Таварыства “Радзіма” даўно ў той справе, таму на фэст едуць таленты з беларускіх суполак замежжа, дзе зберагаюцца нацыянальна-культурныя традыцыі Бацькаўшчыны. У конкурсе ўдзельнічалі 14 дуэтаў з 9 краін. Сёлета прыехалі ў Мінск Таццяна Піменава і Наталля Зубкова з Цэнтра беларускай культуры “Уздым” (Даўгаўпілс, Латвія). А Беларускую абшчыну ў Малдове прадстаўлялі Наталля Туркіна і Марына Мікалаева з Кішынёва.
Майстэрства выканаўцаў, як заўсёды, ацэньвала аўтарытэтнае журы, у складзе якога былі вядомыя дзеячы культуры Леанід Захлеўны, Уладзімір Громаў, Анатоль Суша, прадстаўнікі суполак замежжа: старшыня Беларускай абшчыны ў Кішынёве Юрый Статкевіч, старшыня Ялгаўскага беларускага таварыства “Лянок” (Латвія) Алена Грысле, сябра Асацыяцыі беларусаў Эстоніі Марына Яроміна – яна і ўзначальвае студыю “Джой”. У складзе журы працаваў і Альфонс Аўгуліс, які выконвае абавязкі старшыні Згуртавання беларускіх грамадскіх арганізацый у Літве.
Пра Беларусь удзельнікам конкурсу будуць нагадваць узнагароды, сувеніры і яскравыя ўражанні. Імі падзялілася член журы з Эстоніі Марына Яроміна: “Гэта былі самыя лепшыя дні ў маім жыцці! Я ехала на конкурс, прадчуваючы радасныя сустрэчы. За некалькі дзён фэсту паспела прывыкнуць да добразычлівых людзей, якія атулялі нас клопатам і ўвагай. Гэта, у першую чаргу, арганізатары: дырэктар Культурна-забаўляльнага прадпрыемства “Культсэрвіс” МТЗ Уладзімір Кірута і яго намесніца Тамара Міхельсон. Асаблівая ўдзячнасць мая Таварыству “Радзіма”: за запрашэнне, арганізацыю паездкі ў Беларусь”.

Галіна Навіцкая, каардынатар праектаў Таварыства “Радзіма”

На здымку:
На сцэне — Наталля Туркіна і Марына Мікалаева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter