В центре полоцкого агрогородка Кушлики молодые семьи посадили сад

Тое, што для душы

З’ЯВІЎСЯ ён на месцы старога, дрэвы якога па большасці пагінулі, пазарасталі бур’яном. Дзялянку раскарчавалі, зямлю клапатліва абрабілі і пасадзілі 380 яблынь ранніх, сярэдніх і позніх сартоў — усе беларускія: “белы наліў”, “алеся”, “мядовы хруст”, “імант”, лігал”.

Дырэктар ААТ «Кушлікі» Фёдар ЗАВАДСКІ з фермерам-садаводам Дзмітрыем ШАРАБАЙКАМ.

Саджанцы вырасціў і прывёз фермер з аграгарадка Карабы Глыбоцкага раёна Дзмітрый Шарабайка, дарэчы, зямляк дырэктара ААТ “Кушлікі” Фёдара Завадскага. Апошні, выражаючы ўдзячнасць глыбоцкаму садаводу, не прамінае дадаць: “Вось будзе ў нас цяпер часцінка Глыбоччыны”. Сімвалічна, што новы сад закладвала моладзь, у асноўным маладыя сем’і. Механізатары Андрэй Гарнастай і Міхаіл Харушэўскі з жонкамі Кацярынай і Валянцінай, майстар па будаўніцтве Дзмітрый Сарокін з жонкай Алесяй, аграномы Раман Касецкі і Аляксей Пласканос, бухгалтар Ганна Папуга... Усяго каля трох дзясяткаў чалавек.


Ідэя маладога яблыневага саду належыць дырэктару Фёдару Завадскаму, які лічыць: “Мала руліць на трактары ці машыне. Нешта патрэбна і для душы. У каго ёсць дзеці, скажуць ім з гонарам: “Тут садзіў дрэвы твой бацька!”

Каб сад рос і пладаносіў, правёў малебен і акрапіў яго святой вадой айцец Дзмітрый, між іншым, таксама родам з Глыбоччыны. Праз гады тры новы сад стане радаваць пладамі. Яблыкі аддадуць у сталовую гаспадаркі, садзік, школу, астатняе рэалізуюць у гандлёвую сетку Полацка і Наваполацка.


Шэфства над маладым садам узялі вучні мясцовай Кушлікоўскай сярэдняй школы.

Пасадкі з кожным годам будуць пашырацца. А насупраць разбіты пляц, дзе неўзабаве вырасце царква. Таксама для душы!

saulich@sb.by

Фота Ларысы МАЛАШЭНІ.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter