Белорусская атомная электростанция: дефицита безопасности нет
05.02.2021 09:09:00
Вера АРТЕАГА
Бяспекi шмат не бывае. Такое меркаванне ў ходзе прэс-мерапрыемства, прысвечанага выкананню Нацыянальнага плана дзеянняў па вынiках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, выказаў вядучы iнжынер аддзела надзейнасцi i аналiзу бяспекi ДП «Беларуская АЭС» Мiкалай Карпенка.
Разам з тым ён адзначыў: каб сцвярджаць, што бяспека дастатковая, патрэбны нейкiя крытэрыi. А яны прапiсаны ў нацыянальнай нарматыўнай дакументацыi, якая была распрацавана на аснове мiжнароднага вопыту, экспертных ацэнак.
— Мэта стрэс-тэстаў — вызначыць так званы дэфiцыт бяспекi альбо даць рэкамендацыi па дадатковым паляпшэннi бяспекi ў свеце ўсiх магчымых знешнiх уздзеянняў на яе. Наша краiна не засталася ў баку ад гэтага працэсу. I такiя рэкамендацыi былi выкананы. Па вынiках нашых стрэс-тэстаў дэфiцыту выяўлена не было. Але заўсёды можна выдзелiць вобласць, дзе ўзровень бяспекi не перашкодзiць павысiць.
Таксама праведзены выпрабаваннi пажарнай тэхнiкi для падсiлкоўвання пры неабходнасцi бакаў сiстэмы пасiўнага адводу цяпла ад рэактара. Яны адносяцца да сродкаў пераадолення пазапраектных аварый i прызначаны для працяглага адводу лiшняга цяпла ад актыўнай зоны рэактара праз парагенератары ў выпадку поўнага абясточвання станцыi. Вядзецца навуковая i аналiтычная праца.
Нагадаем, 9—10 лютага ў рамках партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па вынiках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе, наша краiна чакае вiзiт экспертаў Еўрапейскай камiсii i Еўрапейскай групы органаў, якiя рэгулююць ядзерную бяспеку (ENSREG). У склад групы ўвойдуць эксперты з Аўстрыi, Бельгii, Вялiкабрытанii, Венгрыi, Германii, Лiтвы, Украiны, Фiнляндыi, Чэхii. Узначалiць групу генеральны дырэктар Цэнтра па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы Фiнляндыi (STUK) Петэры Цiйпана.
Запланавана, што эксперты наведаюць будынак кiравання першага энергаблока, пункт кiравання супрацьаварыйнымi дзеяннямi, пажарную часць, будынак рэзервовай дызельнай электрастанцыi, другi энергаблок, паўнамаштабны трэнажор вучэбна-трэнiровачнага цэнтра i iншыя аб’екты.
Эксперты таксама азнаёмяцца i прааналiзуюць матэрыялы, у якiх адлюстравана iнфармацыя аб рэалiзацыi мерапрыемстваў нацыянальнага плана дзеянняў. Акрамя таго, часткай iх комплекснай працы стане абагульненне адказаў на пытаннi, якiя, як чакаецца, будуць адрасаваны прадстаўнiкам Дэпартамента па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы МНС, Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мiнiстэрства энергетыкi, групе праекцiроўшчыкаў АТ IК «АСЭ» i непасрэдна спецыялiстам атамнай станцыi.
arteaga@sb.by
Аб усім, што датычыцца БелАЭС, аператыўна абвяшчаюць грамадскасць.
— Мэта стрэс-тэстаў — вызначыць так званы дэфiцыт бяспекi альбо даць рэкамендацыi па дадатковым паляпшэннi бяспекi ў свеце ўсiх магчымых знешнiх уздзеянняў на яе. Наша краiна не засталася ў баку ад гэтага працэсу. I такiя рэкамендацыi былi выкананы. Па вынiках нашых стрэс-тэстаў дэфiцыту выяўлена не было. Але заўсёды можна выдзелiць вобласць, дзе ўзровень бяспекi не перашкодзiць павысiць.
З улiкам запасу ўзроўню бяспекi быў распрацаваны нацыянальны план дзеянняў, якi актыўна рэалiзуецца. Напрыклад, на БелАЭС з’явiлася перасоўная дызель-генератарная ўстаноўка. Яна будзе знаходзiцца ў стане пастаяннага дзяжурства, i калi такая неабходнасць паўстане — забяспечыць працу тэхналагiчнага абсталявання сiстэм бяспекi першага энергаблока. Аналагiчныя рашэннi будуць прыняты i на другiм энергаблоку.

Фото БЕЛТА