Белорусская атомная электростанция: дефицита безопасности нет

Тэсты паказалi добры вынiк

Бяспекi шмат не бывае. Такое меркаванне ў ходзе прэс-мерапрыемства, прысвечанага выкананню Нацыянальнага плана дзеянняў па вынiках правядзення стрэс-тэстаў Беларускай АЭС, выказаў вядучы iнжынер аддзела надзейнасцi i аналiзу бяспекi ДП «Беларуская АЭС» Мiкалай Карпенка.

Аб усім, што датычыцца БелАЭС, аператыўна абвяшчаюць грамадскасць.

Разам з тым ён адзначыў: каб сцвярджаць, што бяспека дастатковая, патрэбны нейкiя крытэрыi. А яны прапiсаны ў нацыянальнай нарматыўнай дакументацыi, якая была распрацавана на аснове мiжнароднага вопыту, экспертных ацэнак.

— Мэта стрэс-тэстаў — вызначыць так званы дэфiцыт бяспекi альбо даць рэкамендацыi па дадатковым паляпшэннi бяспекi ў свеце ўсiх магчымых знешнiх уздзеянняў на яе. Наша краiна не засталася ў баку ад гэтага працэсу. I такiя рэкамендацыi былi выкананы. Па вынiках нашых стрэс-тэстаў дэфiцыту выяўлена не было. Але заўсёды можна выдзелiць вобласць, дзе ўзровень бяспекi не перашкодзiць павысiць.

З улiкам запасу ўзроўню бяспекi быў распрацаваны нацыянальны план дзеянняў, якi актыўна рэалiзуецца. Напрыклад, на БелАЭС з’явiлася перасоўная дызель-генератарная ўстаноўка. Яна будзе знаходзiцца ў стане пастаяннага дзяжурства, i калi такая неабходнасць паўстане — забяспечыць працу тэхналагiчнага абсталявання сiстэм бяспекi першага энергаблока. Аналагiчныя рашэннi будуць прыняты i на другiм энергаблоку.



Таксама праведзены выпрабаваннi пажарнай тэхнiкi для падсiлкоўвання пры неабходнасцi бакаў сiстэмы пасiўнага адводу цяпла ад рэактара. Яны адносяцца да сродкаў пераадолення пазапраектных аварый i прызначаны для працяглага адводу лiшняга цяпла ад актыўнай зоны рэактара праз парагенератары ў выпадку поўнага абясточвання станцыi. Вядзецца навуковая i аналiтычная праца.

Нагадаем, 9—10 лютага ў рамках партнёрскага агляду нацыянальнага плана дзеянняў па вынiках стрэс-тэстаў, праведзеных у 2018 годзе, наша краiна чакае вiзiт экспертаў Еўрапейскай камiсii i Еўрапейскай групы органаў, якiя рэгулююць ядзерную бяспеку (ENSREG). У склад групы ўвойдуць эксперты з Аўстрыi, Бельгii, Вялiкабрытанii, Венгрыi, Германii, Лiтвы, Украiны, Фiнляндыi, Чэхii. Узначалiць групу генеральны дырэктар Цэнтра па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы Фiнляндыi (STUK) Петэры Цiйпана.

Запланавана, што эксперты наведаюць будынак кiравання першага энергаблока, пункт кiравання супрацьаварыйнымi дзеяннямi, пажарную часць, будынак рэзервовай дызельнай электрастанцыi, другi энергаблок, паўнамаштабны трэнажор вучэбна-трэнiровачнага цэнтра i iншыя аб’екты.

Эксперты таксама азнаёмяцца i прааналiзуюць матэрыялы, у якiх адлюстравана iнфармацыя аб рэалiзацыi мерапрыемстваў нацыянальнага плана дзеянняў. Акрамя таго, часткай iх комплекснай працы стане абагульненне адказаў на пытаннi, якiя, як чакаецца, будуць адрасаваны прадстаўнiкам Дэпартамента па ядзернай i радыяцыйнай бяспецы МНС, Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Мiнiстэрства энергетыкi, групе праекцiроўшчыкаў АТ IК «АСЭ» i непасрэдна спецыялiстам атамнай станцыi.

arteaga@sb.by

Фото БЕЛТА

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter