Тэставы марафон пачынаецца. У рэспублiцы бярэ старт тэсцiраванне на добраахвотнай аснове

Сёння выпускнiкi школ здадуць тэсты па хiмii, заўтра — дзень беларускай мовы, 23 красавiка школьнiкi правераць свае веды па матэматыцы, 24-га — па замежных мовах, 30 красавiка iх чакаюць  тэсты па рускай мове. 7 мая жадаючыя паступiць у ВНУ будуць тэсцiравацца па бiялогii, 8-га — па гiсторыi Беларусi i 14 мая — па фiзiцы.
Да правядзення тэсцiравання ўсё падрыхтавана, адзначае дырэктар Рэспублiканскага iнстытута кантролю ведаў Мiкалай Фяськоў. Гатовы да выканання сваiх функцый i кантралюючыя органы, за парадкам у час тэсцiравання будуць сачыць строга. I той, хто не хоча непрыемнасцей, павiнен паводзiць сябе належным чынам i забыць пра розныя шпаргалкi. У 2004 годзе былi тыя, каго “папрасiлi” з аўдыторый, з матэматыкi, напрыклад, былi выдалены 25 чалавек. 
Нагадаем, што летась тэсцiраванне прайшлi 326,6 тысячы чалавек. Гэта самы высокi паказчык за сем гадоў, а менавiта столькi ў нашай краiне выкарыстоўваецца такая форма праверкi ведаў. Мiкалай Фяськоў лiчыць, што яна з’яўляецца найбольш аб’ектыўнай, справядлiвай i празрыстай, бо цалкам выключае ўплыў чалавечага фактару на правядзенне тэсцiравання i падвядзенне яго вынiкаў.
Толькi ў Мiнску адкрыты 21 пункт тэсцiравання ў сталiчных ВНУ. У мiнулым годзе iх было дзевяць. У кожнай вобласцi ёсць цэнтры тэсцiравання, сёлета яно праводзiцца як на базе ВНУ, так i некаторых сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў. Справа ў тым, што ў гэтым годзе значна павялiчылася колькасць тых, хто зарэгiстраваўся на добраахвотнае тэсцiраванне. Калi летась было 176 тысяч, то зараз ужо больш як 250 тысяч жадаючых па ўсiх прадметах. Па хiмii зарэгiстравана больш як 13 тысяч чалавек, па беларускай мове — больш як 58 тысяч.
Бузумоўна, выпускнiкоў, iх бацькоў i настаўнiкаў цiкавiць шкала пераводу тэставых балаў у 10-бальную сiстэму. Пакуль што яна не зацверджана, але iнстытут кантролю ведаў прадставiў свае прапановы ў Мiнiстэрства адукацыi Беларусi.
Цана тэста сёння вельмi высокая, бо ўдача цi паражэнне на цэнтралiзаваным тэсцiраваннi — гэта ў канчатковым вынiку лёс абiтурыента. Сёлета тым, хто паступае ў ВНУ, давядзецца здаваць у прыёмныя камiсii сертыфiкаты па двух прадметах: рускай цi беларускай мове i аднаму профiльнаму. Як i летась, тыя, хто атрымаў на тэсцiраваннi 0, 1, 2 балы, не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе. Важнае новаўвядзенне: тыя, хто паступае ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы, здаюць толькi сертыфiкаты.
Пытанняў па правядзенню тэсцiравання застаецца шмат, прычым узнiкаюць яны не толькi ў самiх паступаючых, але i ў тых, хто павiнен iх падрыхтаваць да такой формы праверкi ведаў. У гэтым годзе праводзiлiся семiнары для настаўнiкаў, ладзiлiся шматлiкiя курсы па падрыхтоўцы да тэсцiравання, рэпетыцыйныя тэсцiраваннi, тэст-трэнажоры; былi выдадзены дапаможнiкi з варыянтамi тэстаў, адказамi на iх, парадамi па выкарыстанню тэставых заданняў, тлумачэннямi i аналiзам. Словам, той, хто хацеў знайсцi iнфармацыю, мог гэта зрабiць.  
 Праграма iнстытута разлiчана перш за ўсё на тое, каб ранжыраваць абiтурыентаў. Гэта, на жаль, разумеюць не ўсе. Выпускнiк школы мае права прымаць цi не прымаць удзел у ЦТ. У мiнулым  годзе 20 працэнтаў сертыфiкатаў аказалiся незапатрабаванымi, таму што ў некаторых раёнах усiх “заганялi” на тэсцiраванне. Мiж тым, для тых, хто не збiраецца паступаць у сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы (а гэта працэнтаў 20 выпускнiкоў), застаюцца традыцыйныя школьныя экзамены.
Варта сказаць i вось пра што: як i ў мiнулым годзе, бюджэтнае тэсцiраванне будзе праходзiць у раёнах. Гэта дорага, бо фельд’егерскай поштай трэба даставiць у райцэнтр 25—35 заданняў. Але паколькi размова вядзецца пра перавозку дзяцей, такi падыход застаецца.
— 7 лiпеня заканчваецца тэсцiраванне на бюджэтнай аснове, — падкрэслiвае Мiкалай Фяськоў. — Да 12-га ўсё трэба апрацаваць, выдаць сертыфiкаты, каб выпускнiкi паспелi да 15-га падаць дакументы разам з сертыфiкатамi ў ВНУ першай групы. Значыць, працаваць давядзецца ў напружаным рэжыме, i мы да гэтага гатовы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter