Тэрыторыя ўзаемнага даверу

Беларусь і Літва дамаўляюцца аб спрошчаным рэжыме перамяшчэння грамадзян у 50-кіламетровай зоне
Беларусь і Літва дамаўляюцца аб спрошчаным рэжыме перамяшчэння грамадзян у 50-кіламетровай зоне.

“Падпісанне пагаднення стане вельмі сур’ёзным імпульсам для развіцця эканомікі ўсіх прыгранічных рэгіёнаў Беларусі, будзе садзейнічаць пашырэнню турыстычных паслуг і паслу-жыць развіццю так званай народнай дыпламатыі. У зону малога прыгранічнага руху, на “глыбіню” не больш за 50 км, у Беларусь змогуць уязджаць каля 800 тысяч грамадзян Літвы без віз. У адпаведнасці з гэтым парадкам амаль 600 тысяч беларусаў змогуць бесперашкодна ў Літве наведваць сваякоў, праваслаўныя і каталіцкія храмы, размешчаныя на літоўскай тэрыторыі”, — тлумачыць старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Ігар Рачкоўскі.

“Тое ж самае мы плануем зрабіць з Латвіяй, Польшчай, — удакладніў Ігар Рачкоўскі. — Думаю, Еўрасаюз пойдзе насустрач нашым суседзям, каб людзі маглі свабодна перамяшчацца”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter