Тэрыторыя міласэрнасці

У Гомелі завяршылі будаўніцтва Дзіцячай вёскіУзвядзенне вёскі для дзяцей-сірот вялося шэсць гадоў на ахвяраванні вернікаў і дабрачынных каталіцкіх арганізацый Германіі, Італіі, Аўстрыі і іншых краін пры падтрымцы місіі “Карытас — міласэрнасць”. Нядаўна адбылося ўрачыстае асвячэнне вёскі, дзе будзе жыць 60 дзяцей-інвалідаў.
У Гомелі завяршылі будаўніцтва Дзіцячай вёскі
Узвядзенне вёскі для дзяцей-сірот вялося шэсць гадоў на ахвяраванні вернікаў і дабрачынных каталіцкіх арганізацый Германіі, Італіі, Аўстрыі і іншых краін пры падтрымцы місіі “Карытас — міласэрнасць”. Нядаўна адбылося ўрачыстае асвячэнне вёскі, дзе будзе жыць 60 дзяцей-інвалідаў.
Ужо зусім хутка ў Дзіцячую вёску пераселяцца хлопчыкі і дзяўчынкі з Журавіцкага дома-інтэрната. Разам з імі ў новыя дамы пераедуць і іх апекуны — каталіцкія манахіні, якія ўжо многія гады даглядаюць дзяцей.
Многім будзе цікава: а што ж уяўляе з сябе Дзіцячая вёска ў Гомелі? Гэта пяць утульных катэджаў, побач з імі — каталіцкі кляштар, ёсць яшчэ і гаспадарчы корпус — з кухняй, пральняй і іншымі службовымі памяшканнямі. У самой жа вёсцы для яе жыхароў створаны ўсе ўмовы, максімальна набліжаныя да сямейных. І ў кожным новым доме будзе жыць сям’я — вялікая, але не больш за 12 чалавек разам з манахіняй. Усю ж неабходную дапамогу гэтым сем’ям па выхаванні, рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў будуць аказваць спецыялісты.

Ірына Гардзіенка
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter