Тэрыторыя дабрыні і чысціні

Аквапарк у вёсцы Агароднікі, які стварыў мясцовы пенсіянер, выклікае захапленне ва ўсіхНядаўна сябар з Казахстана скінуў ссылку з прыпіскай: “Малайцы, беларусы!” Выклікала захапленне Сяргея публікацыя гродзенскіх журналістаў: пенсіянер Вячаслаў Козел з вёскі Агароднікі Лідскага раёна зрабіў прыватны сельскі аквапарк. Адпрэчваючы іронію зласліўцаў, слаўцо аквапарк журналісты ўзялі ў двукоссі. А дарма! Там ёсць “высокая горка, што вядзе ў басейн, чысты, дагледжаны пляж, валейбольная пляцоўка і футбольнае поле, трампліны для скачкоў у раку, розныя арэлі”… І гэта далёка не поўны спіс забавак у аквапарку, які Вячаслаў Іванавіч стварыў па ўласнай ініцыятыве: грунтоўна, па-майстэрску, з добрым густам. І прапануе адпачыць там любому жадаючаму і абсалютна бясплатна.
Аквапарк у вёсцы Агароднікі, які стварыў мясцовы пенсіянер, выклікае захапленне ва ўсіх

Сельскі аквапарк “У дзеда Вячаслава” даступны ўсім!Нядаўна сябар з Казахстана скінуў ссылку з прыпіскай: “Малайцы, беларусы!” Выклікала захапленне Сяргея публікацыя гродзенскіх журналістаў: пенсіянер Вячаслаў Козел з вёскі Агароднікі Лідскага раёна зрабіў прыватны сельскі аквапарк. Адпрэчваючы іронію зласліўцаў, слаўцо аквапарк журналісты ўзялі ў двукоссі. А дарма! Там ёсць “высокая горка, што вядзе ў басейн, чысты, дагледжаны пляж, валейбольная пляцоўка і футбольнае поле, трампліны для скачкоў у раку, розныя арэлі”… І гэта далёка не поўны спіс забавак у аквапарку, які Вячаслаў Іванавіч стварыў па ўласнай ініцыятыве: грунтоўна, па-майстэрску, з добрым густам. І прапануе адпачыць там любому жадаючаму і абсалютна бясплатна.
Праплочаны камфорт, чысціня, ежа на любы густ — такі сэрвіс не здзіўляе нікога: за свае паслугі нехта атрымлівае прыбытак. А спадар Вячаслаў робіць, па сутнасці, атракцыён небывалай шчодрасці і дабрыні. Такое і ўражвае ўсіх, хто ў паўсядзённасці бачаць іншыя ўзаемаадносіны паміж людзьмі.
Добра разумею тых, хто робіць дабро не толькі за грошы. Такіх дабрадзеяў шмат і ў беларускіх суполках замежжа. А Беларусь, пэўна, калі браць у сярэднім на мільён насельніцтва, па “паказчыку дабрыні” ў сусветных лідарах. Нядаўна з сябрамі на Нёмане сам з задавальненнем паўдзельнічаў у экаакцыі. Мы не сталі войкаць ды скардзіцца на “кепскі свет”, а за паўгадзіны прыбралі бераг рэчкі. Што закапалі рыдлёўкамі, што спалілі, а пластык і шкло звезлі ў Мінск у спецкантэйнеры. Рабіць свет прыгажэйшым — гэта па-нашаму! Неяк заўважыў, што рыбак-сусед разам з уловам выгружае з багажніка аб’ёмны пакет. Чужое смецце ў любімых месцах рыбалкі не лянуецца сабраць. Такім чынам, пажартаваў неяк, адплочвае прыродзе за рыбку…
Вернемся ў Агароднікі. Майстар расчысціў пляцоўку на беразе рэчкі, нацягнуў на слупы валейбольную сетку. Людзі прыходзілі гуляць, і пенсіянер вырашыў яшчэ нечым іх парадаваць. Так і прырастае сельскі аквапарк атракцыёнамі, якія майстар рамантуе, падфарбоўвае. Падзяліўся планамі: хоча ўладкаваць “Дзедаву дыскатэку 80-х”, сажалку з ракамі зрабіць, альтанку з печчу: каб шашлыкі там гатавалі. Звычайна на ўладкаванне такіх месцаў ідуць немалыя бюджэтныя сродкі, а тут — усё саматугам. Вячаслаў Іванавіч цягу рабіць дабро тлумачыць проста: сам рос у небагатай сям’і без бацькі і вельмі хоча, каб “кожнае дзіця, кожны чалавек меў шчасце выдатна адпачыць без асаблівых выдаткаў і атрымаць асалоду ад стасункаў з прыродай”.

Іван Іванаў

На здымку:
Сельскі аквапарк “У дзеда Вячаслава” даступны ўсім!
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter