Тэмп задае моладзь
15.09.2012 19:24:20
Па становішчы на раніцу 13 верасня, на рахунку маладога механізатара Іллі Цярэшчанкі 210 гектараў узаранай глебы
У СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫМ філіяле «Чыгірынка» РУП «Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт», што ў Кіраўскім раёне, ужо некалькі год запар самыя адказныя ўчасткі палявых работ давяраюць маладым механізатарам — энергічным, мэтанакіраваным, добрасумленным. З іх ліку — Ілля ЦЯРЭШЧАНКА.
Зараз у адрас Іллі кіраўніцтва сельгасфіліяла выказвае шмат станоўчых характарыстык і ўпэўнена, што любая даручаная яму справа будзе выканана якасна і ў тэрмін. А спраў у механізатара шмат: унясенне арганічных угнаенняў, транспарціроўка зялёнай масы, а зараз Ілля заняты на ўзорванні глебы пад азімыя культуры. Усяго сельгасфіліялу трэба заняць азімымі 400 гектараў.
Яўгенія КАРАНКЕВІЧ
Фота Максіма МІКЕШЫНА