Тэмп задае моладзь

У СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫМ філіяле «Чыгірынка» РУП «Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт», што ў Кіраўскім раёне, ужо некалькі год запар самыя адказныя ўчасткі палявых работ давяраюць маладым механізатарам — энергічным, мэтанакіраваным, добрасумленным. З іх ліку — Ілля ЦЯРЭШЧАНКА.

Па становішчы на раніцу 13 верасня, на рахунку маладога механізатара Іллі Цярэшчанкі 210 гектараў узаранай глебы

У СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫМ філіяле «Чыгірынка» РУП «Беларусьнафта-Магілёўаблнафтапрадукт», што ў Кіраўскім раёне, ужо некалькі год запар самыя адказныя ўчасткі палявых работ давяраюць маладым механізатарам — энергічным, мэтанакіраваным, добрасумленным. З іх ліку — Ілля ЦЯРЭШЧАНКА.

Мясцовы хлапец, ураджэнец суседняй з Чыгірынкай вёскі Шалаёўка, з дзяцінства прывучаны да сельскагаспадарчай справы, дарэчы, не толькі прывучаны, але і ўлюбёны ў яе. Таму пасля вучобы ў Буйніцкім агралесатэхнічным каледжы, службы ў арміі, ляцеў, як на крылах, у родны раён — працаваць на зямлі.

Зараз у адрас Іллі кіраўніцтва сельгасфіліяла выказвае шмат станоўчых характарыстык і ўпэўнена, што любая даручаная яму справа будзе выканана якасна і ў тэрмін. А спраў у механізатара шмат: унясенне арганічных угнаенняў, транспарціроўка зялёнай масы, а зараз Ілля заняты на ўзорванні глебы пад азімыя культуры. Усяго сельгасфіліялу трэба заняць азімымі 400 гектараў.

Яўгенія КАРАНКЕВІЧ

Фота Максіма МІКЕШЫНА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter