Тэлемост з аднапалчанамі.

Супрацоўнікі тэлерадыёкампаніі “Гомель” у гэтыя дні актыўна займаюцца падрыхтоўкай тэлемоста. Удзельнікамі яго стануць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, што жывуць на Гомельшчыне і тэрыторыі Паўднёва-Заходняй акругі Масквы, якія вызвалялі Беларусь, прымалі ўдзел у ваенных падзеях на подступах да расійскай сталіцы і маршыравалі на гістарычным Парадзе Перамогі. Па словах старшыні тэлерадыёкампаніі Віктара Котава, многія з удзельнікаў тых памятных падзей маюць ужо немалады ўзрост і шматкіламетровыя паездкі для сустрэч з былымі аднапалчанамі становяцца для іх усё больш праблематычнымі. Улічваючы гэта, работнікі рэгіянальных электронных СМІ Гомельшчыны і Паўднёва-Заходняй акругі Масквы выказалі ідэю арганізацыі тэлемастоў. Як падкрэсліў Віктар Котаў, дагавор аб творчым супрацоўніцтве, падпісаны гомельскімі тэлерадыёжурналістамі і калегамі з тэлекампаніі Паўднёва-Заходняй акругі, не абмяжоўваецца толькі правядзеннем тэлемастоў, але і прадугледжвае абмен іншай тэлевідэапрадукцыяй. У прыватнасці, гледачы Гомельшчыны змаглі паглядзець па мясцовых тэлеканалах серыял “Бітва за Маскву”, зняты расійскімі тэлежурналістамі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter