Тэлефонным «тэрарыстам» стаў юнак-лiтовец

Судом Астравецкага раёна вынесены прыгавор непаўналетнему юнаку з Лiтвы, якi абвiнавачваўся па артыкуле 340 ч.1 КК Рэспублiкi Беларусь: “Заведама лжывае паведамленне аб небяспецы”

Судом Астравецкага раёна вынесены прыгавор непаўналетнему юнаку з Лiтвы, якi абвiнавачваўся па артыкуле 340 ч.1 КК Рэспублiкi Беларусь: “Заведама лжывае паведамленне аб небяспецы”. 

Вiтэк Казлоўскi (iмя i прозвiшча па этычных меркаваннях зменены), 1990 года нараджэння, нарадзiўся ў Вiльнюсе, выхоўваецца ў поўнай сям’i, непаўналетнi, грамадзянiн Лiтоўскай Рэспублiкi, навучэнец 9-га класа, раней не судзiмы. 

 Цяжка сказаць, што рухала хлопцам, калi ён з дома сваёй знаёмай, якая жыве ў Трокенiках, пазванiў у “Белмытнсервiс”, што на Катлоўскай мытнi, i паведамiў аб замiнiраваннi магазiна бяспошлiннага гандлю “Бела Трэйдзiнг дзьюцi фры”. Магчыма, ён свавольнiчаў, можа, на яго аказалi ўплыў баевiкi або проста не было чаго рабiць… 

Праз некалькi хвiлiн каля магазiна былi мiлiцыянеры з сабакамi, металашукальнiкамi, неабходнай у такiх выпадках апаратурай. Агледзелi кожны кут, квадратны метр, шчылiнку ў “дзьюцi фры” i тэрыторыю, якая прылягае да магазiна, — пуста. Як i меркавалася, iнфармацыя аказалася лжывай. 

Што рабiць далей? Шукаць таго, хто перашкодзiў нармальнай рабоце мытнiкаў, пагранiчнiкаў, мiлiцыянераў. 

Для мiлiцыянераў “прабiць” нумар любога тэлефона — стацыянарнага, мабiльнага — не ўяўляе складанасцi. Праз некалькi хвiлiн пасля паведамлення аб замiнiраваннi магазiна, нумар тэлефона, з якога званiў юнак, ляжаў на стале ў членаў спецыяльна створанай камiсii. 

 Напэўна, тэлефонны “тэрарыст” думаў, што гэты жарт так i сыдзе яму з рук: ён жа грамадзянiн iншай дзяржавы – сабраў манаткi – i да хаткi. Але што думала яго знаёмая, якая была сведкам гэтага жарту?.. 

“Жартаўнiка” не прыйшлося доўга шукаць, бо Катлоўка i Трокенiкi – побач. Яго дапыталi. Юнак не адпiраўся, расказаў, як было ўсё на самай справе. 

...Цiшыня. Суддзя аб’яўляе прыгавор. Радасны выдых у зале. У вачах юнака праблiснула iскрынка шчасця. На вуснах блiзкiх, якiя да апошняй хвiлiны хвалявалiся за далейшы лёс маладога хлопца, з’явiлася непадробна шчырая ўсмешка: хлопец будзе жыць з бацькамi, хадзiць у школу, бавiць вольны час з сябрамi. Суд прызнаў змякчаючымi вiну акалiчнасцямi чыстасардэчнае раскайванне ў здзейсненым, добраахвотнае пакрыццё ўрону абвiнавачваемым, яго непаўналетнi ўзрост  i палiчыў, што ў дадзеным выпадку трэба назначыць пакаранне ў выглядзе штрафу. 

 Хочацца верыць, што ў гэты момант у яго былi думкi: “Такога больш не будзе. Нiколi! Гэта ўрок на ўсё жыццё. Абяцаю”. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter