Тэатральныя эксперыменты

На сцэне Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача рыхтуюцца прэм’еры
“Мы хочам паспрабаваць новыя накірункі, каб унесці свежае дыханне ў работу трупы”, — паведаміла галоўны рэжысёр Тэатра юнага гледача Наталля Башава. Тэатр падрыхтаваў некалькі спектакляў для дзяцей. Гэта — “Жураўліныя пёры”, “Спадарыня Завіруха”, “Пацалунак ночы”. Цяпер рыхтуецца рэпертуар для больш дарослых. Апошняя псіхалагічная работа “Матылёк” па п’есе Пятра Гладзіліна ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна выклікала вялікую цікавасць публікі.

Сёння на сцэне тэатра ідуць рэпетыцыі “Мешчанін у дваранстве” Мальера. Працуе над гэтай пастаноўкай рэжысёр Маскоўскага абласнога тэатра імя Астроўскага Валянцін Варэцкі. Паралельна ідуць рэпетыцыі дзвюх пастановак Чукоўскага — “Бармалей” і “Прыгоды Бібігона”.

Валерыя Сітнікава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter