Тэатральная “Панарама”.

Дзе паглядзець спектакль працягласцю пяць з паловай гадзін?

На V Міжнародным фестывалі тэатральнага мастацтва “Панарама”, які адкрываецца ў Мінску.

Прывітальнае слова ўдзельнікам тэатральнага форуму даслаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. У ім, у прыватнасці, гаворыцца: “На працягу тысячагадовай гісторыі тэатр адыгрываў вялікую ролю ў грамадстве, таму што нёс святло праўды і прыгажосці. Гэта высакароднае прызначэнне знайшло сваё яскравае ўвасабленне ў фестывалі “Панарама”. Адзін з найбольш цікавых і дэмакратычных творчых форумаў на постсавецкай прасторы, ён спалучае традыцыі і наватарскі пошук, прапануе лепшыя работы прадстаўнікоў сучаснай сцэны і прыцягвае тысячы гледачоў”.
Пастаноўку Эймунтаса Някрошуса па матывах твора Фёдара Дастаеўскага “Ідыёт” працягласцю пяць з паловай гадзін у беларускую сталіцу прывязе літоўскі тэатр “Мено фортас”. Ён будзе паказаны 26 лістапада. У праграме ёсць і беларускія спектаклі: “Не мой” Купалаўскага тэатра па аповесці Алеся Адамовіча, “Драй швестерн” Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек па матывах драмы Антона Чэхава “Тры сястры”. Сваю версію “Пінскай шляхты” па п’есе Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча пакажа варшаўскі тэатр “Рампа”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter