Тэатр вяртае да вытокаў

Старадаўні Нясвіж цяпер мае статус Культурнай сталіцы Беларусі 2012 года. Увогуле ж у горада надзвычай багатая культурная гісторыя. Заснаваны ў 1223 годзе адным з прадстаўнікоў княскага роду Рурыкавічаў, Нясвіж, дзякуючы намаганням магнацкага роду Радзівілаў, у XVII-XIX стагоддзях стаў адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў Еўропы. Першы арт-фэст ладзіўся менавіта ў Нясвіжскім замку, былой рэзідэнцыі Радзівілаў. Так, гэта галоўная славутасць горада, калыска музычнага і тэатральнага мастацтва краіны. За магутнымі сценамі замка займаліся, аказваецца, не толькі вялікай палітыкай. Дзякуючы намаганням Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі князя Міхала Радзівіла, у горадзе склаўся першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі прафесійны тэатр еўрапейскага класа.
Тэатралізаваныя святы – гэта прыгожа і сучасна Старадаўні Нясвіж цяпер мае статус Культурнай сталіцы Беларусі 2012 года. Увогуле ж у горада надзвычай багатая культурная гісторыя. Заснаваны ў 1223 годзе адным з прадстаўнікоў княскага роду Рурыкавічаў, Нясвіж, дзякуючы намаганням магнацкага роду Радзівілаў, у XVII-XIX стагоддзях стаў адным з найбуйнейшых культурных цэнтраў Еўропы. Першы арт-фэст ладзіўся менавіта ў Нясвіжскім замку, былой рэзідэнцыі Радзівілаў. Так, гэта галоўная славутасць горада, калыска музычнага і тэатральнага мастацтва краіны. За магутнымі сценамі замка займаліся, аказваецца, не толькі вялікай палітыкай. Дзякуючы намаганням Францішкі Уршулі Радзівіл, жонкі князя Міхала Радзівіла, у горадзе склаўся першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі прафесійны тэатр еўрапейскага класа. Маладая княгіня сама пісала п’есы і ставіла спектаклі. У вядомых еўрапейскіх артыстаў, спевакоў і танцораў бралі першыя майстар-класы адораныя прыдворныя, сябры і члены сям’і магнацкага роду.
Афіша свята Першы Нясвіжскі тэатральны форум прафесійных тэатраў, які нядаўна ладзіўся па ініцыятыве Міністэрства культуры, меў назву “Тэатр Уршулі Радзівіл”. У культурную сталіцу з’ехаліся майстры сцэны з усіх нацыянальных драмтэатраў краіны са спектаклямі, звязанымі з гісторыяй магнацкага роду Радзівілаў і старажытнай Беларусі.
Арт-фэст адкрываў спектакль віцебскага Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Якуба Коласа “Леаніды не вернуцца на Зямлю” па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць”, які прайшоў у тэатральнай зале замка Радзівілаў. А на замкавым двары было новае відовішча. Спектакль “Выкраданне Еўропы, ці Тэатр Уршулі Радзівіл” па п’есе княгіні ігралі артысты Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра імя Янкі Купалы. “У мяне была мара паставіць гэты спектакль, — сказаў на пачатку прадстаўлення Мікалай Пінігін, галоўны рэжысёр тэатра і пастаноўшчык дзеі. — Я спадзяваўся, што калі-небудзь гэты спектакль мы будзем іграць у Нясвіжы, дзе і былі напісаны п’есы. І мая мара збылася! Мы іграем у Нясвіжскім замку, дзе ў сярэдзіне XVIII стагоддзя вялікія Радзівілы арганізавалі свой прафесійны тэатр, першы у Беларусі, і дзе тварыла таленавітая княгіня. І сёння мы іграем у памяць пра яе”.
Магу сказаць паводле ўласнага досведу: спектакль, перанесены з акадэмічнай сцэны ў замкавы двор, набыў столькі новых фарбаў! Так лёгка адтуль трапіць, падключыўшы ўяўленне, у эпоху Сярэднявечча і стаць госцем сямейнай пары Радзівілаў. А там цябе забаўляюць жартамі, песнямі, танцамі… Дарэчы, жадаючых акунуцца ў атмасферу былога і адчуць лепшыя традыцыі таго часу аказалася вельмі шмат, і было больш за тры тысячы гледачоў!
Сцэна са спектакля “Пане КаханкуДругі дзень фэсту адкрываўся спектаклем “Паланэз на развiтанне” Мінскага абласнога драмтэатра з Маладзечна. Гэта гістарычная драма пра жыццё і дзейнасць вядомага кампазітара і палітычнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага, які таксама нямала паспрыяў развіццю тэатральнага і музычнага мастацтва ў нашай краіне. Завяршаў арт-фестываль спектакль Нацыянальнага рускага акадэмічнага драмтэатра імя М. Горкага “Пане Каханку”. Велізарныя фантаны акцёрскай імправізацыі! Прастора замкавага двара раптам цалкам ператварылася ў тэатральную сцэну. Героі Радзівілаўскіх эпох ажылі, кароль са сваёй світай прыехаў на сапраўднай карэце. А яшчэ былі сяляне, якія вучацца лётаць, дзяўчаты са скрыпкамі і… крыламі, анёлы. Уражанні неверагодныя! Спадабалася ўсё — афармленне сцэны, касцюмы, трукі, рэплікі, вострыя жарты… Спектакль прымалі на ўра!
Праграма арт-фэсту не абмяжоўвалася пастаноўкамі. Перад вячэрнімі паказамі госці замка маглі наведаць Горад майстроў і рамёстваў, паслухаць меладычную сярэднявечную музыку і павучыцца танцаваць пад яе, паспрабаваць стравы, якія спрадвеку любілі на Беларусі. Для аматараў відовішчаў ладзіліся рыцарскія турніры — было што паглядзець, правесці час з карысцю.
Мы яшчэ раз пераканаліся: Беларусь — гэта ўжо даўно тое, што называюць словам “Еўропа”. Як уявіш, што яшчэ 200 гадоў таму ў Нясвіжы ігралі аркестры, ставілі камедыі ў стылі дэль-артэ, спявалі оперы... На голым месцы, як гаворыцца, такія культурныя з’явы не вырастаюць. І, пэўна, “выспеў” ужо на той час мясцовы люд, каб жыць па законах гармоніі і прыгажосці. І вучыцца лётаць — хай сабе і ў думках…

Іна Ганчаровіч
На здымках:
Тэатралізаваныя святы – гэта прыгожа і сучасна
Сцэна са спектакля “Пане Каханку”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter