Тэатр пад адкрытым небам

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіў новы праект рэжысёра Валерыя Анісенкі “Чэхаў на пленэры”, які ўключае спектаклі “Чайка” і “Дзядзька Ваня”Што адметна, пастаноўкі праходзяць у сядзібе рэжысёра ў вёсцы Хацежына, што ў Мінскім раёне. “Я хацеў бы прыўнесці сапраўднае жыццё на тэатральную сцэну. На прыродзе тэатр лепш успрымаецца чалавекам”, — растлумачыў Валерый Анісенка намер паставіць спектаклі ў незвычайных дэкарацыях. Тэатральныя падмосткі тут замяніў вясковы дом, па-за сцэнай — лес, возера. Для плэнернага варыянта спектакля "Дзядзька Ваня” спецыяльна была напісана музыка.
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі прадставіў новы праект рэжысёра Валерыя Анісенкі “Чэхаў на пленэры”, які ўключае спектаклі “Чайка” і “Дзядзька Ваня”
Спектакль “Чайка” іграюць у вёсцы Хацежына, што ў Мінскім раёнеШто адметна, пастаноўкі праходзяць у сядзібе рэжысёра ў вёсцы Хацежына, што ў Мінскім раёне. “Я хацеў бы прыўнесці сапраўднае жыццё на тэатральную сцэну. На прыродзе тэатр лепш успрымаецца чалавекам”, — растлумачыў Валерый Анісенка намер паставіць спектаклі ў незвычайных дэкарацыях.
Тэатральныя падмосткі тут замяніў вясковы дом, па-за сцэнай — лес, возера. Для плэнернага варыянта спектакля "Дзядзька Ваня” спецыяльна была напісана музыка. “Спектакль ажывае ў асяроддзі сапраўднай прыроды, набывае новыя рысы”, — лічыць рэжысёр. Валерый Анісенка і яго акцёры змайстравалі сцэну і месцы для гледачоў. Самаробныя лавачкі разлічаны на 120 чалавек, але галоўны рэжысёр і гаспадар тэатральнай сядзібы ўпэўнены, што яго дом прыме ўсіх жадаючых. Акцёры паклапаціліся і пра камфорт гасцей: для іх ёсць дажджавікі і цёплыя пледы на выпадак дажджу ці холаду.
Дарэчы, сёлета спектакль “Чайка” ў пленэрном варыянце меў вялікі поспех на міжнародным тэатральным фестывалі “Мельпамена Таўрыі” ва Украіне.

Анастасія Сярова
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter