Тайны письменных столов и режиссура текстов

Может ли наша литература стать частью мировой на равных?..
На встрече с молодыми литераторами писателю и главному редактору журнала «Дзеяслоў» Борису Петровичу был задан вопрос: кем он более себя ощущает — писателем или журналистом? На что гость ответил, что это две абсолютно разные профессии. Один человек — журналист Борис Саченко, который писал в газете «Гомельская правда» о сельском хозяйстве. И другой — писатель Борис Петрович, который садился за письменный стол и «отпускал голову на свободу». Что ж, умение сохранить территорию внутренней свободы, на которой и создается литература, — необходимое свойство для литератора. Правда, «территория популярности» «серьезной литературы», особенно белорусской, все еще невелика... Может ли наша литература стать частью мировой на равных?

— Яна i стала. На ўзроўнi асобных аўтараў. Але часта можна чуць закiды ў бок беларускiх пiсьменнiкаў: вас не ведаюць таму, што вы кепска пiшаце. Усур’ёз гэты закiд прымаць нельга. Калi параўнаць сучасную беларускую лiтаратуру з лiтаратурай суседзяў, да прыкладу Лiтвы, Польшчы, Украiны, то вiдавочна, што нашая — нiколькi не бяднейшая. Нi на вартасныя творы, нi на iмёны.

— Ты можаш сфармуляваць канцэпцыю часопiса «Дзеяслоў»?

— Калiсьцi ў штыкi было ўспрынята надрукаванае ў першым нумары «Слова ад «Дзеяслова», у якiм мы казалi, што будзем намагацца, каб выданне было па–за палiтыкай, што для нас няма падзелу лiтаратараў на «сваiх» i «чужых», што прыярытэт мы аддаем толькi якасцi твораў. Да ўласна мастацкай творчасцi не маюць адносiнаў нi пасады, нi званнi, нi ўваходжанне ў нейкую афiцыйную структуру. Праз пяць гадоў iснавання «Дзеяслова» можна сказаць, што на эклектыку мы не збiлiся, хоць i друкуем пад адной вокладкай «жывых» класiкаў i дэбютантаў, рэалiстаў i постмадэрнiстаў...

— У «Дзеяслове» змяшчаюцца час ад часу раманы... Гэты жанр не знiк? Сёння ж, па сцверджаннi крытыкаў, «эпоха малых формаў».

— Напачатку i «Дзеяслоў» не збiраўся друкаваць аб’ёмныя творы. Але пасля мы пераканалiся, што раманы «з працягам» карыстаюцца ў чытачоў поспехам. Агульнае захапленне лiтаратараў «малымi формамi» — гэта своеасаблiвы адказ на той «перагiб», якi тварыўся за савецкiм часам. Пiсьменнiк, якi не напiсаў рамана, не лiчыўся тады пiсьменнiкам увогуле. Раманаманiя напрыканцы 70–х захапiла i Беларусь. Пачалi стварацца трылогii, пенталогii... Многiм гэта нашкодзiла.

— Якiм чынам?

— Таму што замест таго, каб iсцi далей, пiсьменнiкi пачыналi да ўдалых твораў прыдумваць працягi. «Людзi на балоце» Iвана Мележа — выдатная рэч. Але, даруйце, далейшае вымучванне вобразаў камунiстаў i кулакоў, «ворагаў народа» давалася Iвану Паўлавiчу дужа цяжка... Тое ж Iван Чыгрынаў — напiсаўся добры раман «Плач перапёлкi»... А пасля пайшлi ў працяг другая кнiга, трэцяя, чацвёртая, пятая... Ды цi толькi яны... Паддаўся гэтай плынi i мой дзядзька Барыс Iванавiч Сачанка. Ён выдатны навелiст, майстра кароткiх формаў. Але колькi часу адняла ў яго трылогiя «Вялiкi лес»... i хто яе сёння згадвае. Спадзяюся, што хаця б нашы нашчадкi пачнуць цанiць пiсьменнiкаў не за колькасць напiсаных тамоў... Але ёсць сумнiвы, што з часам нехта кiнецца выбiраць з дзевяцiтомнiка Петруся Броўкi зборнiчак класiчных цудоўных вершаў...

— Густ рэдактара вызначае змест часопiса?

— Памятаю, як шмат гадоў таму у адной з рэдакцый паважаны паэт напачатку з крыкам забiраў «забракаваныя» творы, а пасля прыносiў iх з рэзалюцыяй старшынi Саюза пiсьменнiкаў: «Прашу надрукаваць». I рэдактару даводзiлася ставiць «твор» у нумар. У нас такой сiтуацыi няма. «Дзеяслоў» — незалежнае выданне. Але, вядома, зусiм незалежным яно не можа быць, бо робiцца жывымi людзьмi, у якiх ёсць свае прыярытэты, свае погляды на лiтаратуру.

— Апошнiм часам у вас у кожным нумары друкуюцца творы, успамiны, лiсты Васiля Быкава... Некаторыя жартуюць: цi не пiша ўжо хто за яго?

— У канцы 90–х гадоў, калi пачалася свабода слова, часопiсы кiнулiся друкаваць дысiдэнцкую лiтаратуру, шарыць па шуфлядах пiсьменнiкаў. А ў Беларусi практычна не было такiх твораў. Усё, што пiсалася, за невялiкiм выключэннем, пасля iстотных цi неiстотных правак друкавалася. Пiсьменнiкi паддавалiся цэнзуры, выхалашчвалi свае творы. Ну знайшлася аповесць Караткевiча «У снягах драмае вясна»... Дзённiкi Ларысы Генiюш i Барыса Мiкулiча... Васiль Уладзiмiравiч у апошнiя гады свайго жыцця мог друкаваць усё, што напiсаў. Але ён вельмi строга падыходзiў да сваёй творчасцi, i таму засталася вялiкая недрукаваная спадчына. Аповесцi «Афганец» i «Блiндаж», апавяданнi, прыпавесцi, дзённiкавыя запiсы, не кажучы ўжо пра перапiску, якая не менш цiкавая, чым мастацкая спадчына. Узяць хаця б лiставанне з паэтэсай Еўдакiяй Лось, надрукаванае ў адным з нумароў... Абодва маладыя... Узнiкае, прынамсi з боку паэтэсы, пачуццё. Быкаў жанаты, у яго двое дзяцей. I тут гэтыя заляцаннi маладой паэткi... А яна яшчэ асмялела да таго, што пачынае яго вучыць, як трэба пiсаць, каб друкавацца... Кажа пра ўнутранага цэнзара... У Быкава — бура эмоцый, але ён спрабуе мякка патлумачыць сваё бачанне, але... Бачыце, цэлы раман у лiстах!.. Аднак спадчына мае такую прыкрую асаблiвасць — некалi заканчвацца. У 30–м нумары мы надрукавалi апошнi з вядомых на сёння недрукаваных мастацкiх твораў Быкава. Не выключана, у архiвах яшчэ нешта i знойдзецца... Але тут увесь час паўставаў яшчэ адзiн iстотны момант. Калi Быкаў пры жыццi сам гэтага не друкаваў, дык цi варта тое рабiць нам? Хаця зафiксаванай яго волi наконт гэтага няма. Вось Iван Антонавiч Брыль пакiнуў запавет — надрукаваць яго дзённiкi не раней чым праз пяць гадоў пасля яго смерцi. I гэты запавет свята выконваецца...

— Чаму? Каб не разбураць iснуючы мiф пра пiсьменнiка?

— «Дзеяслоў» ужо неяк спрычынiўся да разбурэння адной таямнiцы беларускай лiтаратуры. I, апёкшыся на гэтым, болей я такога не хачу. Маю на ўвазе таямнiцу аўтарства «Сказа пра Лысую Гару». Мы надрукавалi ананiмныя ўспамiны аднаго з сааўтараў «Сказа», у якiх былi названы дакладныя месца i час напiсання i той факт, што мажлiвых аўтараў двое... Была дамова пра публiкацыю ў наступным нумары успамiнаў другога сааўтара, але... На жаль, з прыгожай справы, як гэта задумвалася, атрымаўся непрыгожы скандал. I самае страшнае — прынiзiлася значэнне самога твора.

— Але ж з’явiлася шмат лiтаратурнай моладзi...

— Так, мне падабаецца пакаленне, якое зараз iдзе ў лiтаратуру. Я шмат ад яго чакаў, i мае чаканнi спраўджваюцца. Яно не зацыклiваецца на адным постмадэрнiзме, не iмкнецца ў нейкi статак, да статусаў лiтаратурных функцыянераў. Добра, што сярод iх ёсць крытыкi, якiя абралi гэты жанр не таму, што не спраўдзiлiся як паэты i празаiкi. Шмат цiкавай моладзi на аддзяленнi лiтаратурнай працы журфака Белдзяржунiверсiтэта. Спадзяюся, што яны не забудуць крытыку, як у свой час гэта зрабiлi Сяргей Кавалёў, Пятро Васючэнка цi Сяргей Дубавец, якiя пачыналi як цудоўныя крытыкi, а пасля перайшлi хто ў драматургiю, а хто ў прозу цi журналiстыку. Добрая крытыка ўзвышае лiтаратуру, абуджае цiкавасць да яе. Але калi няма крытыкi, гэта не значыць, што цяпер няма добрай лiтаратуры. Казаў i буду казаць: беларуская лiтаратура сёння адна з самых цiкавых, прынамсi ва Усходняй Еўропе, але, на жаль, i адна з самых невядомых.

Фото Виталия ГИЛЯ, "СБ".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter