Тайны начной паездкі

У Гомелі забілі маладога таксіста.
У Гомелі забілі маладога таксіста.

Нерухомае цела на абочыне вуліцы Давыдаўскай, што на ўскраіне абласнога цэнтра, запрыкмеціў адзін з аўтааматараў, які апоўначы праязджаў міма. Спыніўшыся і падышоўшы бліжэй, вадзіцель застыў у здранцвенні: на зямлі ў лужыне крыві ляжаў малады мужчына. «Хуткая дапамога», што прыбыла па выкліку сведкі, на жаль, нічым ужо дапамагчы пацярпеламу не змагла: медыкі канстатавалі смерць. Больш як дзесяць колата-рэзаных ран выяўлена на целе ў час экспертызы, асобныя ўдары пашкодзілі жыццёва важныя органы і не пакінулі ніякіх шанцаў на жыццё.

— Асоба забітага ўстаноўлена, — адзначыла «Р» афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта рэспублікі па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. — 34-гадовы гамяльчанін быў індывідуальным прадпрымальнікам. Разведзены, ён па дагаворы найму працаваў на асабістым аўтамабілі ў адной з фірм таксі Гомеля. «Опель-Амега» забітага, дарэчы, быў у хуткім часе знойдзены пры правядзенні аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў у раёне аўтамабільнага рынку «Асаўцы». Гэта прыкладна ў кіламетры ад месца, дзе быў знойдзены труп яго ўладальніка.

Адной з асноўных версій злачынства, якая адпрацоўваецца следчымі і калегамі забітага, — забойства з мэтай авалодання аўтамабілем. Магчымыя кліенты-забойцы маглі дабірацца ў аўто пацярпелага ў 51-ы мікра-раён: менавіта яго як месца свайго знаходжання і ўказаў таксіст у апошняй размове з дыспетчарам незадоўга да трагедыі.

Мікалай ЖДАНОВІЧ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...