Мирский замок предлагает принять участие в необычном квесте

Таямніца Белага слана

Амаль 100 гадоў Мірскі замак захоўвае гісторыю пра Белага слана. Што гэта за гісторыя і пра якога Белага слана ідзе гаворка, можна даведацца, прайшоўшы шлях выпрабаванняў. Квэст «Белы слон» — чарговы эксклюзіўны прадукт Мірскага замка. Удзельнікаў гульні чакаюць заданні на логіку, кемлівасць, веданне гісторыі, а пераможцаў — раскрыццё незвычайнай таямніцы.

Аматары загадак і прыгод могуць пры­няць удзел у квэсце ўжо заўтра, 25 кра­савіка. Наступная такая магчы­масць з'явіцца толькі восенню. Згодна з графікам, квэст пройдзе ў гэтым годзе яшчэ 17 кас­т­рыч­ніка, 14 лістапада і 19 снежня. 

Як паведамляе mirzamak.by, гульня адбудзецца пры наборы групы ад 5 чалавек. З мэтай мінімізацыі рызыкі распаўсюдж­вання інфекцыі СOVID-19 удзельнікам квэсту рэкамендуецца гуляць у медыцынскіх масках і трымаць падчас гульні дыстанцыю не менш за метр адзін ад аднаго.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter