Таямніцы кніжных рарытэтаў

Выстава "Паэзія XVIII — пачатку XX стагоддзя" адкрылася ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі
Выстава "Паэзія XVIII — пачатку XX стагоддзя" адкрылася ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі.

На выставе прадстаўлены пяцьдзесят старадаўніх кніг са збору аддзела рэдкай кнігі Гомельскай абласной бібліятэкі. Усе яны адносяцца да замежнага і рускага фондаў фамільнай бібліятэкі князёў Паскевічаў і калекцыі рэдкіх выданняў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі ў развіцці рускай і замежнай паэзіі XVIII–XX ст. Больш паловы кніг з`яўляюцца прыжыццёвымі выданнямі такіх майстроў слова як Эдмон Растан, аўтар знакамітай п’есы “Сірано дэ Бержэрак”, Іван Крылоў, Васілій Жукоўскі, Гаўрыіл Дзяржавін і іншых вядомых класікаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter