Таямніца каляднай вады

«Магілёўтурыст» рэалізуе турпраекты па развіцці ўязнога турызму

«Магілёўтурыст» рэалізуе турпраекты па развіцці ўязнога турызму.

— Гэта асноўны накірунак нашай работы. Толькі за мінулы год пры нашым пасрэдніцтве ў Магілёве пабывала звыш трох тысяч гасцей з далёкага і блізкага замежжа, — гаворыць намеснік дырэктара гасцінічнага комплексу «Магілёўтурыст» Аляксандр Раманаў. — Для іх мы распрацавалі і правялі шмат экскурсій па абласным цэнтры, старажытным Мсціславе, Слаўгарадскім, Шклоўскім і іншых раёнах. Еўрапейскіх турыстаў цікавяць і наша гісторыя, і жыццё сельскай глыбінкі. Таму ў 2014-м, які аб’яўлены ў краіне Годам гасціннасці, вырашылі адкрыць новыя туры. І першы з іх плануем «абкатаць» на Хрышчэнне.

Падарожжа ў Багданаву сядзібу, што ў вёсцы Трылесіна Дрыбінскага раёна, разлічана на адзін дзень. Яно атрымала сімвалічную назву «Таямніца каляднай вады». Турысты змогуць прыняць удзел у стараславянскім аздараўленчым абрадзе, а сімвалам ракі Іардан у час экскурсіі стане мясцовае возера. Экскурсантаў таксама чакаюць баня, майстар-клас па пляценні лапцей, абед з блінамі.

— Спадзяёмся, што гэты тур і беларускім, і замежным вандроўнікам прыйдзецца даспадобы і папоўніць спіс нашых экскурсій, — адзначыў Аляксандр Раманаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter