Тавар не прынёс навар

У час праверкі Горацкага аптова-рознічнага гандлёвага комплексу выяўлены шматлікія факты легалізацыі незаконна набытай прадукцыі.
У час праверкі Горацкага аптова-рознічнага гандлёвага комплексу выяўлены шматлікія факты легалізацыі незаконна набытай прадукцыі.

— Паводле даных бухгалтарскага ўліку, 70 працэнтаў тавараў, якія рэалізавала кампанія, набываліся ў мінскіх ілжэпрадпрымальніцкіх структурах. Дарэчы, прадаваліся тавары па завышаным кошце, — адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення Дэпартамента фінрасследаванняў КДК Беларусi па Магілёўскай вобласці Аляксандр Шаройкін.

Калі правяраючыя пайшлі на склады ААТ «Горацкі АРГК», то знайшлі там партыю прадукцыі, якая не была пацверджана дакументамі аб законнасці набыцця. Агульны кошт яе саставіў звыш 820 мільёнаў рублёў. Гаспадарчы суд Магілёўскай вобласці такія «вольнасці» кампаніі ацаніў у 30 базавых велічынь і тавар канфіскаваў. А Горацкі міжраённы аддзел упраўлення фінансавай міліцыі па выніках праведзенай праверкі вынес рашэнне аб спагнанні з кампаніі 11,9 мільярда рублёў падаткаў і збораў. Само акцыянернае таварыства аштрафавана на 1,2 мільярда рублёў.

Аднак гэтымі эпізодамі парушэнні, выяўленыя ў Горацкім АРГК, не скончыліся. У суд Магілёўскай вобласці накіраваны новыя матэрыялы — аб звароце ў даход дзяржавы яшчэ адной партыі тавараў кампаніі агульным коштам 477,8 мільёна рублёў. Дакументы, якія б пацвердзілі законнасць іх набыцця, тут таксама адсутнічалі.

Святлана МАРКАВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter