На станоўчы імідж футбольнага чэмпіянату свету 2018, які пройдзе ў Расіі, папрацуюць і беларускія аўтобусы

Там якраз патрэбен МАЗ

50 аўтобусаў прыбылі ў Саранск – там рыхтуюцца да спартыўнага свята. Госці змогуць пераканацца ў якасці, камфортнасці беларускай тэхнікі. Нашы калегі з Мардовіі пішуць, што такога маштабнага абнаўлення парка грамадскага транспарту ў Саранску раней не было: 50 аўтобусаў для горада – трэць рухомага складу. Цяпер штодня на пасажыраперавозках там працуе каля 60 аўтобусаў і 70 тралейбусаў.

Новы пакупнік – добрая навіна для вытворцы. Прадстаўнік Мінскага аўтазавода Андрэй Чумак паведаміў карэспандэнту партала SB.BY, што ў Саранску быў аб’яўлены адкрыты конкурс, які выйграў МАЗ. Аўтобусы ў саранскай партыі амаль такія ж, як і на беларускіх вуліцах. Зроблены невялікія дапрацоўкі, бо заказчык прад’яўляе дадатковыя патрабаванні, звязаныя з умовамі эксплуатацыі.

Аўтобусы-МАЗы хутка паедуць па Саранску. У салоне кожнага ёсць месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, абсталявана сувязь з кіроўцам, ёсць аўтаінфарматар, гучная сувязь, электронныя маршрутныя паказальнікі, салоннае табло.

Голас Радзімы № 6 (3510), чацвер, 9 лютага , 2017 у PDF
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter