Там, дзе рэчка недалёка...

Сто гадоў таму жнівеньскім вечарам на хутары Смольня ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і Янка КупалаХутар Смольня — жывапісная мясціна ў Стаўбцоўскім раёне, непадалёк ад Нёмана і вялікай вёскі Мікалаеўшчына, адкуль вядзецца Коласаў радавод. З 1910 года ў Смольні была сядзіба Міцкевічаў, родных людзей вясковага настаўніка Канстанціна Міцкевіча, які станавіўся на той час вядомым у літаратуры чалавекам: Якубам Коласам.Цяпер у Смольні створаны літаратурна-мемарыяльны комплекс, за галоўную гаспадыню там Соф’я Пятроўна Міцкевіч. Пад час экскурсій расказвае, што раней тая зямля належала князям Радзівілам, а Коласаў дзядзька Антось сабраў хату, якую “сплавіў па Нёмане з вёскі Яршы”. Пэўна, пляменнік, наведаўшы мясцінку ў верасні 1911-га, і прапанаваў дзядзьку ўпрыгожыць яе дрэвамі, прычым і сам спрычыніўся да справы. Ацалелі сем стогадовых ліпаў. Можа, так Колас адзначыў сваё вызваленне з Мінскага астрога, дзе знаходзіўся тры гады?Дакладна вядома, што пісьменнік вельмі любіў гасцяваць у дзядзькі ў Смольні ў 1911-14 гадах, потым вярнуўся туды толькі ў 1940-м, пасля ўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, наведваўся і ў пасляваенны час. Знакамітая сядзіба найперш тым, што менавіта ў Смольні у жніўні 1912 года ўпершыню сустракаліся Колас з Купалам.
Якуб Колас (справа) і Янка КупалаСто гадоў таму жнівеньскім вечарам на хутары Смольня ўпершыню сустрэліся Якуб Колас і Янка Купала
Хутар Смольня — жывапісная мясціна ў Стаўбцоўскім раёне, непадалёк ад Нёмана і вялікай вёскі Мікалаеўшчына, адкуль вядзецца Коласаў радавод. З 1910 года ў Смольні была сядзіба Міцкевічаў, родных людзей вясковага настаўніка Канстанціна Міцкевіча, які станавіўся на той час вядомым у літаратуры чалавекам: Якубам Коласам.
Цяпер у Смольні створаны літаратурна-мемарыяльны комплекс, за галоўную гаспадыню там Соф’я Пятроўна Міцкевіч. Пад час экскурсій расказвае, што раней тая зямля належала князям Радзівілам, а Коласаў дзядзька Антось сабраў хату, якую “сплавіў па Нёмане з вёскі Яршы”. Пэўна, пляменнік, наведаўшы мясцінку ў верасні 1911-га, і прапанаваў дзядзьку ўпрыгожыць яе дрэвамі, прычым і сам спрычыніўся да справы. Ацалелі сем стогадовых ліпаў. Можа, так Колас адзначыў сваё вызваленне з Мінскага астрога, дзе знаходзіўся тры гады?
Дакладна вядома, што пісьменнік вельмі любіў гасцяваць у дзядзькі ў Смольні ў 1911-14 гадах, потым вярнуўся туды толькі ў 1940-м, пасля ўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі, наведваўся і ў пасляваенны час. Знакамітая сядзіба найперш тым, што менавіта ў Смольні у жніўні 1912 года ўпершыню сустракаліся Колас з Купалам.
Як тое адбылося? Якуб Колас пасля зняволення быў пад наглядам паліцыі і не мог паехаць да Янкі Купалы, якога ведаў завочна: абодва ж публікаваліся на старонках газеты “Наша ніва”. Таму Купала вырашыў наведаць свайго калегу па пяры. Даследчыкі адшукалі ліст ад 26 ліпеня 1912 года, у якім Янка Купала піша: “У суботу еду ў Стоўбцы да Коласа”. А Колас так апісваў іх сустрэчу: “…Хтось з дому прыбег у сяло, знайшоў мяне і сказаў мне тры словы: “Прыехаў Янка Купала”. Гэтыя словы мяне радасна ўсхвалявалі. Быў ужо даволі позні жнівенскі вечар. Я жыва раздабыў кварту гарэлкі і борздзенька накіраваўся ў Смольню. Так звалася места, дзе была сядзіба маіх родных. У хаце гарэла лямпа. На лаве каля стала сядзеў малады, статны, жыццярадасны хлопец з вясёлымі, крыху насмешлівымі жаўтавата-карычневымі вачамі. Мы павіталіся, зірнулі адзін аднаму ў вочы, пацалаваліся. І ён мне і напэўна я яму паказаліся зусім не такімі, як гэта прадстаўлялі мы сабе ў нашым уяўленні…”
Ліпы ў Смольні. Карціна мастака Уладзіміра СулкоўскагаЯк вядома, Колас і Купала сябравалі потым усё жыццё, разам працавалі ў Тэрміналагічнай камісіі, Інстытуце Беларускай Культуры, Акадэміі навук БССР. Разам і ў Маскву ездзілі на з’езды Саветаў, сесіі Вярхоўнага савета СССР. У 30-я абодва жылі ў Мінску, хадзілі адзін да другога ў госці, гулялі ў шахматы, дзяліліся планамі. Якуб Колас успамінае: “Купала быў маім частым госцем, таксама як і я быў госцем у Купалы. Мы ішлі рука ў руку дарогамі нашага жыцця.”
На жаль, жыццёвая дарога Янкі Купалы трагічна абарвалася ў гасцініцы “Москва” ўночы 28 чэрвеня 1942 года. Якуб Колас востра перажываў трагедыю, прысвяціў памяці сябра верш “Над магілаю друга”, дапамагаў выдаць кнігу памяці Янкі Купалы, якая выйшла ў Маскве яшчэ ў вайну, у 1943 годзе.
Да 130-х угодкаў Янкі Купалы, якія адзначаліся 7 ліпеня, у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрылася выстава пад назвай “Мой дружа, Янка”. Яе матэрыялы расказваюць пра гісторыю сяброўства Песняроў. На выставе прадстаўлены першыя зборнікі вершаў паэтаў — “Жалейка” і “Песні жальбы”, а таксама выданні нумароў газеты “Наша ніва” з іх творамі. Можна пабачыць вершы-прысвячэнні Якуба Коласа Янку Купалу, рукапісы ўспамінаў і артыкулаў, прысвечаных сябру. Праз прызму тых дакументаў цікава зазірнуць у мінулае, лепш зразумець, чым жылі класікі беларускай літаратуры.
“Мае дрэвы павырасталі. Проста не верыцца, што я саджаў іх 36 гадоў таму назад і так паразрасталіся яны за гэты час...” — так пісаў у сваім дзённіку 2 чэрвеня 1947 года Якуб Колас.
Прыемна, што час і людзі збераглі тую памятку даўніх гадоў. А некаторыя мастакі і цяпер звяртаюцца ў сваіх творах да той сустрэчы ў Смольні. У прыватнасці, згадаўшы словы самога Коласа пра ліпы, якія “проста просяць пэндзля мастака-пейзажыста”, прыгожыя дрэвы наднёманскай сядзібы напісаў і Уладзімір Сулкоўскі. Ён, дарэчы, увогуле стварыў адметны серыял жывапісных палотнаў “Радзіма Якуба Коласа”.

Іван Ждановіч
На здымках:
Якуб Колас (справа) і Янка Купала
Ліпы ў Смольні. Карціна мастака Уладзіміра Сулкоўскага
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter