Талакой — да Каложы. Старажытны храм павінен стаць аб’ектам народнай будоўлі.

Пра гэта заявіў губернатар Гродзенскай вобласці Сямён Шапіра на пасяджэнні адказных структурных падраздзяленняў аблвыканкама, якое праходзіла з удзелам кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўстаноў Гродна, духавенства праваслаўнай царквы. Праблема выратавання ўнікальнага помніка праваслаўнага дойлідства ХII cтагоддзя, які прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, на працягу доўгага перыяду абмяркоўвалася на розных узроўнях і вымагае безадкладнага вырашэння.

Каложа за свае восем стагоддзяў нацярпелася. Храм размешчаны на крутым беразе Нёмана, адна сцяна з боку кручы рухнула яшчэ ў ХІХ стагоддзі. Яе тады аднавілі, але рака паказвае свой нораў і зноў пагражае царкве. Апошнім часам крокі па выратаванні выдатнага помніка былі зроблены ў 2000—2005 гадах. Тады былі праве-
дзены работы па замацаванні берага, распрацаваны архітэктурны праект аб’екта, праведзена яго экспертыза, пачалася распрацоўка будаўнічага праекта. Але добры намер так і застаўся намерам. Шмат спрэчак вялося наконт таго, які выгляд павінна набыць Каложа пасля рэстаўрацыi, асноўная ж прычына хавалася ў банальным — адсутнасці патрэбных сродкаў.
І нарэшце ў Каложы, якую называюць сэрцам Гродна, зноў з’явілася надзея на выратаванне. На гэты раз праблему ўзяў пад асабісты кантроль старшыня аблвыканкама, які спадзяецца на дапамогу жыхароў Прынёмання. Святыню будуць ратаваць вякамі правераным спосабам, як кажуць, усім мірам, талакой.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter