Такое шчымлівае рэтра

Па старых фотаздымках, якія дэманструюцца на выставе ў Вялікасельскай сярэдняй школе на Дзяржыншчыне, можна чытаць гісторыі каханняНеяк у дзвюх ініцыятыўных жанчын — дырэктара дзяржынскага Дома народнай творчасці Наталлі Ермаловіч і загадчыцы гісторыка-краязнаўчага музея Вялікасельскай сярэдняй школы Тамары Заблоцкай — узнікла ідэя: стварыць у школе выставу рэтра-фотаздымкаў жыхароў вёскі Вялікае Сяло. На прапанову адгукнуліся настаўнікі, школьнікі, іх бацькі. І сапраўды, часам так прыемна вярнуцца ў мінулае! А фатаграфіі могуць шмат распавесці пра даўнія падзеі, дарагіх людзей, жывых і тых, каго ўжо няма з намі. Старыя фотаальбомы, захавальнікі памяці, ёсць у кожнай сям’і. І ў Вялікім Сяле назбіралі шмат матэрыялаў, адабралі для экспазіцыі амаль 100 фотаздымкаў. Падарожжа ў даўніну — пачынаючы з 1913 года і да пачатку 80-х мінулага стагоддзя. Многія са здымкаў рэдкія, нават унікальныя, а фотавыстава называецца “І людзі зведаюць аб прадзедах сваіх”.
Для школьнікаў з Вялікага Сяла старыя фотаздымкі — гэта жывая гісторыяПа старых фотаздымках, якія дэманструюцца на выставе ў Вялікасельскай сярэдняй школе на Дзяржыншчыне, можна чытаць гісторыі кахання
Неяк у дзвюх ініцыятыўных жанчын — дырэктара дзяржынскага Дома народнай творчасці Наталлі Ермаловіч і загадчыцы гісторыка-краязнаўчага музея Вялікасельскай сярэдняй школы Тамары Заблоцкай — узнікла ідэя: стварыць у школе выставу рэтра-фотаздымкаў жыхароў вёскі Вялікае Сяло. На прапанову адгукнуліся настаўнікі, школьнікі, іх бацькі. І сапраўды, часам так прыемна вярнуцца ў мінулае! А фатаграфіі могуць шмат распавесці пра даўнія падзеі, дарагіх людзей, жывых і тых, каго ўжо няма з намі. Старыя фотаальбомы, захавальнікі памяці, ёсць у кожнай сям’і. І ў Вялікім Сяле назбіралі шмат матэрыялаў, адабралі для экспазіцыі амаль 100 фотаздымкаў. Падарожжа ў даўніну — пачынаючы з 1913 года і да пачатку 80-х мінулага стагоддзя. Многія са здымкаў рэдкія, нават унікальныя, а фотавыстава называецца “І людзі зведаюць аб прадзедах сваіх”.
Мы бачым жыхароў Вялікага Сяла і іншых мясцін Дзяржыншчыны ў даваенную і пасляваенную пару — за працай, у часы адпачынку і святаў. Ёсць і групавыя фотаздымкі выпускных класаў розных школ, даваенныя фотаздымкі байцоў Чырвонай арміі. Наталля Ермаловіч, напрыклад, прадставіла фота сваіх дзядулі і бабулі, пра цікавы лёс якіх, жыццё ў Пецярбургу газета ўжо пісала. На адным са здымкаў прыцягвае ўвагу прыгожая дзяўчына ў адзенні, якое было ў модзе ў 30-я гады мінулага стагоддзя, а побач — фотаздымак воіна ў танкісцкім шлеме. Я даведаўся пра шчымлівую гісторыю іх нядоўгага кахання. Мальвіна Касіловіч нарадзілася ў Вялікім Сяле ў 1918 годзе ў сялянскай сям’і. Бацька быў конюхам, маці паляводам. Энергічная Мальвіна паспявала і бацькам дапамагаць па гаспадарцы, і наведваць танцы, якія ладзіліся ў хаце-чытальні. Там і пазнаёмілася з Міхаілам Раманоўскім. Сяброўства перарасло ў моцнае каханне. Потым Міхаіла прызвалі ў Чырвоную Армію, ён служыў у танкавых войсках. Закаханыя перапісваліся, марылі сустрэцца. Міхаіл выслаў дзяўчыне гэты здымак. Мальвіна сфатаграфавалася ў Дзяржынску і выслала яму сваё фота. Калі пачалася вайна, Міхаіла накіравалі на фронт. Толькі ў канцы вайны дзяўчына даведалася, што яе нарачоны, лейтэнант Міхаіл Раманоўскі, загінуў у лютым 43-га на фронце. Яна так і не выйшла замуж, жыла з сям’ёй сястры. Яе дзяцей, унукаў і праўнукаў Мальвіна Іосіфаўна лічыць сваімі, любіць іх. Цяпер яна жыве ў Вялікам Сяле, ёй 94 гады. Фотаздымак свайго каханага яна і сёння зберагае як вялікую каштоўнасць.
Лёс былых жыхароў Вялікага Сяла Андрэя Іванавіча Манько і яго жонкі Веры Сцяпанаўны склаўся больш удала. Пазнаёміліся яны пад час вучобы ў Мар’інагорскім сельгастэхнікуме, каханне пранеслі праз усё жыццё. Яшчэ да вайны Андрэй Манько закончыў на выдатна Таганрогскую авіяшколу, атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка па абслугоўванні самалётаў, а ў 41-м быў прызваны ў полк бамбардзіровачнай авіяцыі. Яго ваенныя шляхі праляглі праз Усходнюю Прусію, Польшчу, Германію. І на сценах павержанага рэйхстага ёсць подпіс Андрэя Манько. Вера Сцяпанаўна на пачатку вайны дабралася дамоў, на Уздзеншчыну, у родную вёску Яршы, дзе стала сувязной партызанскага атрада. Аднойчы яна папала ў рукі ворагаў, але дзякуючы нейкаму, як яна казала, цуду ёй удалося ўцячы. Так яны і змагаліся з ворагам: Андрэй на фронце, а Вера — у тыле ворага. Вайна не стала перашкодай іх каханню, яны перапісваліся, марылі аб сустрэчы. Гэта, пэўна ж, і пра іх пісаў у сваім шчамлівым вершы Канстанцін Сіманаў: “Жди меня, и я вернусь. Только очень жди…”Андрэй Іванавіч і Вера Сцяпанаўна дачакаліся Перамогі, разам пражылі ў згодзе і каханні доўгае жыццё. Збераглі яны і свае пісьмы ваеннага часу адзін да аднаго. Вера Сцяпанаўна ўжо адышла ў іншы свет, а Андрэй Манько, кавалер многіх ордэнаў і медалёў, жыве разам з дачкой у адным з гарадоў Беларусі.
Старыя фотаздымкі нагадваюць, як умелі нашы бацькі, дзяды і бабулі берагчы каханне і насуперак цяжкасцям і зменлівасцям лёсу былі адданнымі і вернымі адзін аднаму. Пэўна ж, такія прыклады вельмі карысныя для моладзі. Мне давялося назіраць, як да фотаздымкаў падыходзілі вучні школы, разглядвалі іх і вельмі радаваліся, пазнаючы сваіх родзічаў.

Лявон Целеш
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter