Настаўніца Святлана Шугніла ведае, як натхніць дзяцей чытаць класіку не ў кароткім змесце і пісаць сачыненні без нейрасетак
На цэнтралiзаваным экзамене па беларускай мове ў мiнулым годзе 264 абiтурыенты з 10,7 тысячы з усёй краiны атрымалi запаветныя 100 балаў. Сярод iх — адразу дзве вучанiцы Святланы Шугнiлы, настаўнiка гiмназii № 1 Мiнска. Як педагог, бязмежна адданы свайму прадмету, яна катэгарычна не згодна з меркаваннем «у беларускай мове як чуем, так i пiшам» i з тым, што ў нашай лiтаратуры мала яскравых жамчужын.
Святлана Шугнiла.
Святлана Мiкалаеўна заўсёды ведала, што будзе настаўнiкам. Але з прадметам, якому хоча вучыць, вызначылася толькi ў выпускным класе. Па матэматыцы ў атэстаце ў яе была цвёрдая пяцёрка, а па беларускай мове — чацвёрка, расказвае педагог:
— Гавару пра гэта зусiм без сораму. Наадварот, падкрэслiваю: дастаткова паставiць упэўненую мэту — i ты прыйдзеш да патрэбнага вынiку. Але шлях з пункта А ў пункт Б можа быць складаным. Напрыклад, нават самыя яскравыя прыродныя здольнасцi не дазволяць таленавiтаму вучню атрымаць першае месца на прадметнай алiмпiядзе цi 100 балаў на цэнтралiзаваным экзамене. Вучыць трэба. Памыляецца той, хто думае: раз мы беларусы, то мова ў нас у крывi.
Нядаўна Святлана Мiкалаеўна пачула: сталая жанчына расказвала, як ёй не падабаецца адзiн з тэатраў, таму што спектаклi там на беларускай мове. «Сельский язык, напрочь лишенный изысканности», — цытуе яна жанчыну.
— Успамiнаю — i цяпер непрыемна, — прызнаецца педагог. — Шкадую, што тады прамаўчала. А на языку круцiлася: цi ведаеце, колькi ў нас асаблiвых слоў — каханне, знiчка, бусел, матуля. Колькi меладычнасцi ў кожнай фразе, толькi ўслухайцеся: «Я чула пяшчотнае, шчырасцi поўнае, маё, беларускае, роднае, кроўнае, такое раптоўнае, такое чароўнае. Такое ласкавае, цёплае, чыстае…»
— Пасля прачытання твора раю ўвогуле не звяртацца да крытыкi. Спачатку фармiраваць свой пункт гледжання, а потым параўноўваць яго з эталонам — так заўсёды цiкавей. I нi ў якiм разе не карыстайцеся штучным iнтэлектам пры напiсаннi сачынення! Хутка настаўнiкi пачнуць выдаваць кнiгi нейраперлаў.
Лiтаратурныя сюжэты настаўнiк звычайна разглядае праз жыццёвую прызму. Можа запытаць: «Дзяўчаты, а вы б выйшлi замуж за Пятра Шапятовiча?» (Гэта герой рамана Iвана Шамякiна.) «Цi змаглi б купiць скрыпку на апошнiя грошы, а дзецi засталiся без абутку, як гэта зрабiў Пятрок Багацька са «Знака бяды» Васiля Быкава?» Адразу вочкi загараюцца — так цiкава. Каб сучасныя школьнікі чыталі мастацкую літаратуру не ў кароткім змесце, знаходлівы педагог выпрацавала для сябе некалькі цікавых лайфхакаў:

Вопытны настаўнiк, дарэчы, заўсёды зразумее, хто прачытаў твор у кароткiм змесце. Таму ўсяго толькi за адзiн адказ яна ставiць дзясятку i вызваляе ад праверачнай работы. Сама Святлана Мiкалаеўна не менш за 10 разоў прачытала «Сэрца на далонi» Шамякiна, а яго па аб’ёме можна параўнаць амаль што з «Вайной i мiрам» Талстога.
— Заўсёды перачытваю творы, перш чым iсцi на ўрок, — гаворыць настаўнiца. — Напрыклад, колькi нi чытаю апавяданне Змiтрака Бядулi «На Каляды к сыну», мурашкi бегаюць па целе. Вельмi люблю «Пошукi будучынi» Кузьмы Чорнага, шмат сюжэтных лiнiй, цiкавы раман з гiстарычнага i жыццёвага бакоў.
На цэнтралiзаваным экзамене па беларускай мове ў мiнулым годзе 264 абiтурыенты з 10,7 тысячы з усёй краiны атрымалi запаветныя 100 балаў. Сярод iх — адразу дзве вучанiцы Святланы Шугнiлы, настаўнiка гiмназii № 1 Мiнска. Як педагог, бязмежна адданы свайму прадмету, яна катэгарычна не згодна з меркаваннем «у беларускай мове як чуем, так i пiшам» i з тым, што ў нашай лiтаратуры мала яскравых жамчужын.
Святлана Шугнiла.Святлана Мiкалаеўна заўсёды ведала, што будзе настаўнiкам. Але з прадметам, якому хоча вучыць, вызначылася толькi ў выпускным класе. Па матэматыцы ў атэстаце ў яе была цвёрдая пяцёрка, а па беларускай мове — чацвёрка, расказвае педагог:
— Гавару пра гэта зусiм без сораму. Наадварот, падкрэслiваю: дастаткова паставiць упэўненую мэту — i ты прыйдзеш да патрэбнага вынiку. Але шлях з пункта А ў пункт Б можа быць складаным. Напрыклад, нават самыя яскравыя прыродныя здольнасцi не дазволяць таленавiтаму вучню атрымаць першае месца на прадметнай алiмпiядзе цi 100 балаў на цэнтралiзаваным экзамене. Вучыць трэба. Памыляецца той, хто думае: раз мы беларусы, то мова ў нас у крывi.
Нядаўна Святлана Мiкалаеўна пачула: сталая жанчына расказвала, як ёй не падабаецца адзiн з тэатраў, таму што спектаклi там на беларускай мове. «Сельский язык, напрочь лишенный изысканности», — цытуе яна жанчыну.
— Успамiнаю — i цяпер непрыемна, — прызнаецца педагог. — Шкадую, што тады прамаўчала. А на языку круцiлася: цi ведаеце, колькi ў нас асаблiвых слоў — каханне, знiчка, бусел, матуля. Колькi меладычнасцi ў кожнай фразе, толькi ўслухайцеся: «Я чула пяшчотнае, шчырасцi поўнае, маё, беларускае, роднае, кроўнае, такое раптоўнае, такое чароўнае. Такое ласкавае, цёплае, чыстае…»
Святлана Мiкалаеўна ведае рэцэпт, як захапiць вучняў роднай мовай у бiлiнгвальным асяроддзi, — асабiсты прыклад. Некалькi гадоў таму педагог нават распрацавала дыстанцыйны курс, дзе праз цiкавыя iнтэрактыўныя практыкаваннi паказвае прыгажосць роднай мовы. Адзначае, вельмi прыемна, калi вучнi раптам пачынаюць гаварыць па‑беларуску не толькi на ўроках, але i дома, i нават з сябрамi, проста захапляючыся мовай. Яшчэ больш уражвае, калi любоў да роднай мовы падхоплiваюць i настаўнiкi iншых прадметаў. У гiмназii, расказвае, працуе вельмi вопытны педагог па англiйскай мове Леакадзiя Ефрамкова. Яе вучнi перакладаюць англiйскiя тэксты не на рускую мову, а на беларускую.Каб дзецi вучылiся думаць, аналiзаваць i разважаць, Святлана Шугнiла нiколi не патрабуе пераказ падручнiка «слова ў слова»:
— Пасля прачытання твора раю ўвогуле не звяртацца да крытыкi. Спачатку фармiраваць свой пункт гледжання, а потым параўноўваць яго з эталонам — так заўсёды цiкавей. I нi ў якiм разе не карыстайцеся штучным iнтэлектам пры напiсаннi сачынення! Хутка настаўнiкi пачнуць выдаваць кнiгi нейраперлаў.
Лiтаратурныя сюжэты настаўнiк звычайна разглядае праз жыццёвую прызму. Можа запытаць: «Дзяўчаты, а вы б выйшлi замуж за Пятра Шапятовiча?» (Гэта герой рамана Iвана Шамякiна.) «Цi змаглi б купiць скрыпку на апошнiя грошы, а дзецi засталiся без абутку, як гэта зрабiў Пятрок Багацька са «Знака бяды» Васiля Быкава?» Адразу вочкi загараюцца — так цiкава. Каб сучасныя школьнікі чыталі мастацкую літаратуру не ў кароткім змесце, знаходлівы педагог выпрацавала для сябе некалькі цікавых лайфхакаў:
— Часам — інтрыгую. Напрыклад, перад раманам Івана Мележа «Людзі на балоце» гавару: «Вы прачытаеце пра цудоўнае каханне, але для вас яно будзе зусім нечеканым, бо сёння каханне не такое. Вам нават будзе цяжка паверыць, што так можа быць, але так было на самай справе».Калі твор складаны, накшталт «Знаку бяды» Васіля Быкава, настройваю на патрэбны лад: аповесць няпростая, трагічная, як і ўсе творы аўтара, але наколькі яна актуальная ў маральным плане. Часам гавару як ёсць: мне гэты твор не падабаецца, але вучні яго любяць. Абавязкова прачытайце, а потым, можа, вы зможаце мяне пераканаць у іншым.

Вопытны настаўнiк, дарэчы, заўсёды зразумее, хто прачытаў твор у кароткiм змесце. Таму ўсяго толькi за адзiн адказ яна ставiць дзясятку i вызваляе ад праверачнай работы. Сама Святлана Мiкалаеўна не менш за 10 разоў прачытала «Сэрца на далонi» Шамякiна, а яго па аб’ёме можна параўнаць амаль што з «Вайной i мiрам» Талстога.
— Заўсёды перачытваю творы, перш чым iсцi на ўрок, — гаворыць настаўнiца. — Напрыклад, колькi нi чытаю апавяданне Змiтрака Бядулi «На Каляды к сыну», мурашкi бегаюць па целе. Вельмi люблю «Пошукi будучынi» Кузьмы Чорнага, шмат сюжэтных лiнiй, цiкавы раман з гiстарычнага i жыццёвага бакоў.
Дарэчы, лепшы спосаб палюбiць беларускую мову — чытаць мастацкую лiтаратуру. Часта яна няпростая ў эмацыйным плане. Бывае, на ўроках вучнi плачуць, калi чытаем апавяданне Лынькова «Васiлькi». Але менавiта дзякуючы такiм творам разумеем, колькi вытрымаў наш народ, каб сёння мы жылi ў мiрнай i незалежнай краiне.azanovich@sb.by
