Такое гучнае і звонкае свята

На фестываль беларускай культуры ў Томск з’ехаліся многія творчыя калектывы суайчыннікаўСвята беларускай культуры “Радзіма мая — Беларусь” прайшло ў Томскай вобласці Расіі. Ладзілі фэст нацыянальна-культурныя аб’яднанні беларусаў Томска. А ў госці да іх прыехалі творчыя калектывы этнічных беларусаў з Барнаула, Новасібірска, Цюмені, Омска, Самары, а таксама з Казахстана. Пад час фестывалю на сцэнічных пляцоўках Томска, раённых цэнтраў і сёл вобласці прайшлі шматлікія канцэртныя праграмы.
На фестываль беларускай культуры ў Томск з’ехаліся многія творчыя калектывы суайчыннікаў
Свята беларускай культуры “Радзіма мая — Беларусь” прайшло ў Томскай вобласці Расіі. Ладзілі фэст нацыянальна-культурныя аб’яднанні беларусаў Томска. А ў госці да іх прыехалі творчыя калектывы этнічных беларусаў з Барнаула, Новасібірска, Цюмені, Омска, Самары, а таксама з Казахстана. Пад час фестывалю на сцэнічных пляцоўках Томска, раённых цэнтраў і сёл вобласці прайшлі шматлікія канцэртныя праграмы. Артысты здзіўлялі гледачоў таксама святам “Купалле”, якое праводзілі па старадаўніх абрадах, і майстар-класамі па традыцыйных народных рамёствах. Усяго ў фестывалі “Радзіма — мая Беларусь” удзельнічала каля тысячы чалавек.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter