Десятки выездов за день: как военные саперы и внутренние войска уничтожают найденные грибниками боеприпасы

Такое доўгае рэха вайны

Пачатак кастрычнiка — пiк грыбнога сезона. Аматары цiхага палявання зорка прыкмячаюць не толькi масляты i радоўкi, але i мiны ды артылерыйскiя снарады, якiя зямля выштурхвае са сваiх нетраў. Знiшчаюць небяспечныя артэфакты групы размiнiравання Узброеных Сiл i сапёрна-пiратэхнiчныя групы ўнутраных войскаў. Самую важкую частку з агульнай колькасцi знойдзеных выбухованебяспечных прадметаў абясшкоджваюць сапёры супрацьмiннага цэнтра Узброеных Сiл. Нашы карэспандэнты правялi адзiн дзень разам са спецыялiстамi цэнтра i паназiралi за iх працай.

Калi снарад мае механiчныя пашкоджаннi, яго знiшчаюць на месцы.

Добры ўлоў

Тэрмiновыя заяўкi ад насельнiцтва сапёры супрацьмiннага цэнтра выконваюць круглы год. А суцэльныя ачысткi мясцовасцi — з сакавiка па лiстапад, калi зямля не прамерзла. Гэта маштабная праца на дзеючых ваенных палiгонах або ў месцах вялiкай колькасцi снарадаў, якiя разарвалiся: мiн часоў Першай сусветнай вайны i Вялiкай Айчыннай. У гарадскiх жа межах размiнiраваннем займаюцца ўжо сапёры ўнутраных войскаў. Усяго з пачатку года яны абясшкодзілі 13 892 выбухованебяспечныя прадметы.

За гэты год рухомыя сапёрныя групы Узброеных Сiл па ўсёй краiне выканалi 361 заяўку (з iх 156 тэрмiновых) i абясшкодзiлi 22 016 выбухованебяспечных прадметаў. Найбольшая колькасць з гэтага лiку — падчас суцэльнай ачысткi ў Докшыцкiм раёне, на станцыi Крулеўшчызна. Там у Вялiкую Айчынную пры адступленнi савецкiя войскi падарвалi склад артылерыйскiх боепрыпасаў, каб яны не дасталiся ворагу. Аб гiганцкай магутнасцi выбуху можна меркаваць хоць бы па тым, што некаторыя снарады разляцелiся на паўтара кiламетра ад эпiцэнтра. Там ляжаць у зямлi снарады рознага калiбру, ад невялiкiх узрывальнiкаў да артылерыйскiх 280-га калiбру для марцiр вагой больш за 200 кiлаграмаў.

Металашукальнiкi ў арсенале сапёраў — сучасныя. Прыдатныя для выяўлення рознага тыпу металаў. Усе рухомыя групы размiнiравання аснашчаны супрацьасколачнымi камплектамi «Сокал». Пашыты камплекты са спецыяльнай тканiны. Яна гасiць кiнетычную энергiю асколкаў, якiя пры выбуху могуць затрымацца ў ёй. У найбольш незасцярожаных месцах цела (рукi, ногi, грудзi) — дадатковая прашыўка.

Металашукальнiкi ў арсенале сапёраў — сучасныя. Прыдатныя для выяўлення рознага тыпу металаў.

Знайсцi i абясшкодзiць

Для падрыўнiкоў знiшчэнне мiнамётных снарадаў — звычайная праца, хай i з пастаяннай рызыкай для жыцця. Сапёр выяўляе выбухованебяспечны прадмет, флажком адзначае гэтае месца, паведамляе камандзiру, той вызначае катэгорыю боепрыпаса. Калi снарад мае механiчныя пашкоджаннi — сколы, увагнутасцi, расколiны, то яго знiшчаюць на месцы. Звычайна ж падрыўныя работы праводзяцца на спецыяльных пляцоўках электрычным спосабам накладным зарадам.

— Фатаграфуем выбухованебяспечны прадмет i акуратна грузiм яго ў спецаўтамабiль на базе МАЗа, — удакладняе капiтан Аляксандр Сахончык. Яго група размiнiравання выканала ўсе тэрмiновыя заяўкi супрацьмiннага цэнтра ў гэтым годзе. Усяго за год абясшкодзiлi каля сямi тысяч выбухованебяспечных прадметаў.

Для падрыўнiкоў знiшчэнне мiнамётных снарадаў — звычайная праца, хай i з пастаяннай рызыкай для жыцця.

Сапёры выкопваюць прыкладна паўмятровую яму i апускаюць у яе боепрыпас. Наверх устанаўлiваюць накладны зарад — трацiлавую шашку. Пад пластом зямлi ён сатрэ тую ж мiну ў парашок. Самы бяспечны i просты метад — падрываць аддалена электрычным спосабам. Двухжыльны кабель цягнецца на некалькi сотняў метраў. Перад аперацыяй камандзiр з групы апавяшчае людзей, якiя могуць знаходзiцца ў небяспечнай зоне, па гучнай сувязi:

— Увага! Праводзяцца падрыўныя працы. Неадкладна пакiньце небяспечную зону!

Каманда «Агонь!», глухi выбух. Эфектнага, як у кiно, вiдовiшча не будзе — толькi жменю зямлi падкiне. У канцы адказны групы правярае месца падрыву.

ikras@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter