Такая зразумелая блізкасць

У Беларусі праходзяць мерапрыемствы з нагоды 60-годдзя ўтварэння Кiтайскай Народнай Рэспублiкi
У Беларусі праходзяць мерапрыемствы з нагоды 60-годдзя ўтварэння Кiтайскай Народнай Рэспублiкi.

На выставе з нагоды юбілею ў Мінскім Доме дружбыЯк вядома, дыпламатычныя зносiны памiж нашымі краiнамi былi ўстаноўлены ў 1992 го-дзе. Кiтайска-беларускае сяброўства мацнее, і доказам таму — як знешнегадлёвыя паказчыкi, так і ўзровень супрацоўнiцтва ў галiнах культуры, адукацыi. Напрыклад, у Беларусі сёння больш за 200 школьнiкаў у пяцi агульнаадукацыйных установах вывучаюць кiтайскую мову, а падручнiкi i сшыткi для іх рыхтуюцца ў выдавецтве «Вышэйшая школа». Пабольшала ў нас і студэнтаў з Паднябеснай. Па словах саветнiка пасольства Кітая ў Беларусі Чэнь Дайвэнь, менавiта кантакты ў галiне адукацыi найбольш спрыяюць развiццю шчырага сяброўства памiж двума народамі, бо вывучэнне мовы i лiтаратуры — гэта знаёмства з традыцыямi, духоўнымі каштоўнасцямi.

Дарэчы, і абедзве культуры, нягледзячы на вiдавочныя адрозненнi, усё ж у нечым блізкія. “І беларусы, і кітайцы падобныя сваім памкненнем да дабра i ўзаемапаразумення” — лічыць супрацоўніца Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Наталля Мiзiна. А яшчэ ў кiтайцаў ёсць традыцыя… жыццесцвярджальнага настрою. У iх мове, дарэчы, нават калі слова «праблема» прачытаць справа налева, то атрымаецца «шанец».

Адным з першых у цыкле мерапрыемстваў да свята незалежнасцi КНР стала адкрыццё ў Мінску выставы «Кiтайскi калейдаскоп». Гэта яркі фоталетапiс краiны з 1949 года i да нашага часу. Прадстаўлены самыя розныя сферы жыцця кiтайцаў. Тут і парламенцкiя пася-джэнні, і шумныя вулiцы, і агні рэкламы, а побач — аўтэнтычныя нацыянальныя строі, дасягненнi маладых дызайнераў, млыны-ветракі ды блiскучыя гiганты-небачосы… Праграма Дзён культуры Кiтая ў Беларусi прадоўжылася конкурсам кiтайскай калiграфii i паэзii, у Белдзяржфiлармонii выступіў Сiмфанiчны аркестр радыё i кiно Кітая.

Нiна Шпакоўская
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter