Такая сур’ёзная гульня...
18.12.2008 21:00:00
![Які цікавы вобраз!](/voiceimg/1108/470809.jpg)
Экспазіцыя — гэта хоць і лялечны, але ў той жа час сапраўдны перформанс: лялькі і фатаграфіі сустракаюцца на выставе ў складаным узаемадзеянні. Прадстаўлены аўтарскія лялькі Ганны Балаш і работы фотамастака Данілы Парнюка.
Аб’яднальным модулем праекта з’яўляецца лялька — падабенства чалавека. Новая серыя лялек Ганны Балаш (іх сем, і сімволіку гэтага ліку кожны глядач можа расшыфроўваць самастойна) раскрывае тэму раскошы і галечы.
Фотаработы Данілы Парнюка падтрымліваюць і развіваюць тэму адносінаў паміж вобразамі і падабенствамі, прынцамі і жабракамі. Фатаграфічная частка праекта іграе важную ролю ў тым, што мастакам удалося надаць лялечнаму — але зусім не цацачнаму — праекту сур’ёзнасць і глыбіню, пазбегнуць замілаванай саладжавасці, з якой часта звязваецца само слова “лялька”.
Ганна Курчатава