Такая моцная і шчырая любоў...

Бліскуча выступілі нашы землякі з Самарскай абласной арганізацыі “Руска-беларускае братэрства 2000” на журналісцкім фестывалі, прымеркаваным да Дня горада Самары. Па словах Ірыны Глускай, кіраўніка самарскай суполкі беларусаў, паўдзельнічаць у форуме давялося ў розных кірунках.Выдатна паказалі сябе менавіта на канцэртнай пляцоўцы фестывалю творчыя калектывы беларускай дыяспары з Самары. Вельмі важна, і пра гэта кажуць шматлікія знаўцы беларускай культуры ў абласным цэнтры, што гэтыя самадзейныя калектывы адрознівае прафесіяналізм і веданне беларускай нацыянальнай культуры. У тым няма нічога дзіўнага. Іна Сухачэўская, якая на форуме журналістаў “ПРЭСА-2012” разам са сваёй вучаніцай Ангелінай Бяловай выканала песню “Сябруюць усе”, — педагог па вакале. Мастацкі кіраўнік вядомага ў Самары вакальнага ансамбля “Каданс” Алена Дзмітрыева таксама мае музычную адукацыю. Дарэчы, у рэпертуары калектыву шмат песень пра Беларусь: “Бераг родны”, “Люблю цябе, Белая Русь!”; “Гэта Беларусь”... Вакальны дэбют на журналісцкім фэсце быў у Кацярыны Стрынаковай, якая разам з Інай Сухачэўскай выканала песню “Сэрца Беларусі”.
Беларускі з самарскай суполкі разам з мэрам горада Дзмітрыем Азаравым пад час журналісцкага форумуБліскуча выступілі нашы землякі з Самарскай абласной арганізацыі “Руска-беларускае братэрства 2000” на журналісцкім фестывалі, прымеркаваным да Дня горада Самары. Па словах Ірыны Глускай, кіраўніка самарскай суполкі беларусаў, паўдзельнічаць у форуме давялося ў розных кірунках.
Выдатна паказалі сябе менавіта на канцэртнай пляцоўцы фестывалю творчыя калектывы беларускай дыяспары з Самары. Вельмі важна, і пра гэта кажуць шматлікія знаўцы беларускай культуры ў абласным цэнтры, што гэтыя самадзейныя калектывы адрознівае прафесіяналізм і веданне беларускай нацыянальнай культуры. У тым няма нічога дзіўнага. Іна Сухачэўская, якая на форуме журналістаў “ПРЭСА-2012” разам са сваёй вучаніцай Ангелінай Бяловай выканала песню “Сябруюць усе”, — педагог па вакале. Мастацкі кіраўнік вядомага ў Самары вакальнага ансамбля “Каданс” Алена Дзмітрыева таксама мае музычную адукацыю. Дарэчы, у рэпертуары калектыву шмат песень пра Беларусь: “Бераг родны”, “Люблю цябе, Белая Русь!”; “Гэта Беларусь”... Вакальны дэбют на журналісцкім фэсце быў у Кацярыны Стрынаковай, якая разам з Інай Сухачэўскай выканала песню “Сэрца Беларусі”.
Адметна тое, што беларускія творчыя калектывы ў сваім рэпертуары маюць і сапраўдныя хіты, па якіх ужо іх пазнаюць. Да прыкладу, песню “Беларусь мая сінявокая” выконвае салістка вакальнага ансамбля “Зачараванне” Алеся Аблыгіна, і калі гучыць гэтая песня, многія гледачы падпяваюць.
Яшчэ самарскія беларусы знаёмілі ўдзельнікаў і гасцей фестывалю з беларускім штотыднёвікам “Голас Радзiмы”, які рэгулярна дастаўляецца на адрас арганізацыі з гістарычнай Радзімы. А Ірына Глуская з надзеяй адзначыла, што ў будучым годзе, да юбілейнага XX форуму журналістаў у Самары, будзе выдавацца і мясцовая беларуская газета.
Слухаючы выступленні беларускіх творчых калектываў у Самары, міжволі ловіш сябе на думцы аб моцнай і шчырай любові самарскіх беларусаў да Бацькаўшчыны. І разумееш, наколькі меў рацыю беларускі паэт Алесь Ставер:

Каб любiць Беларусь нашу мiлую
Трэба ў розных краях пабываць,
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлi на Палессе ляцяць!...


Мікалай Бойка, г. Самара, Расія.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter