Такія агульныя музыка, песні і лёсы

Беларусы Тальяці ўшаноўвалі пажылых людзейАпошнія цёплыя дзянькі восені парадавалі жыхароў нашага горада не толькі золатам лісця, але і цудоўным святам – Днём пажылога чалавека. З гэтай нагоды ў сталовай Вучэбнага цэнтра “АўтаВАЗа” ансамбль беларускай песні “Купалiнка” і дзіцячы ансамбль музыкі і песні “Зорачкi” мясцовай грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” горада Тальяці” правялі выдатнае мерапрыемства: “Бабуля побач з дзядулем”. За два дні кастрычніка больш за 600 чалавек паўдзельнічалі ў свяце. Канцэртная праграма была спецыяльна падрыхтавана для ветэранаў і пенсіянераў-інвалідаў. Святочна накрытыя сталы, вясёлыя песні, конкурсы, гульні… Нашы госці разам з самадзейнымі артыстамі спявалі беларускія і рускія песні, любімыя песні сваёй маладосці. Хтосьці меў магчымасць пагуляць у “Ручаёк”, павадзіць карагоды. Многія ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшую песню, на лепшую кампазіцыю з восеньскага лісця: трэба было сабраць прыгожую галінку і даць назву твору.
Удзельнікі гуртоў “Купалінка” і “Зорачкі” з Тальяці гасцявалі сёлета ў БеларусіБеларусы Тальяці ўшаноўвалі пажылых людзей
Апошнія цёплыя дзянькі восені парадавалі жыхароў нашага горада не толькі золатам лісця, але і цудоўным святам – Днём пажылога чалавека. З гэтай нагоды ў сталовай Вучэбнага цэнтра “АўтаВАЗа” ансамбль беларускай песні “Купалiнка” і дзіцячы ансамбль музыкі і песні “Зорачкi” мясцовай грамадскай арганізацыі “Беларуская нацыянальна-культурная аўтаномія “Нёман” горада Тальяці” правялі выдатнае мерапрыемства: “Бабуля побач з дзядулем”. За два дні кастрычніка больш за 600 чалавек паўдзельнічалі ў свяце. Канцэртная праграма была спецыяльна падрыхтавана для ветэранаў і пенсіянераў-інвалідаў. Святочна накрытыя сталы, вясёлыя песні, конкурсы, гульні… Нашы госці разам з самадзейнымі артыстамі спявалі беларускія і рускія песні, любімыя песні сваёй маладосці. Хтосьці меў магчымасць пагуляць у “Ручаёк”, павадзіць карагоды. Многія ўдзельнічалі ў конкурсе на лепшую песню, на лепшую кампазіцыю з восеньскага лісця: трэба было сабраць прыгожую галінку і даць назву твору.
Паважанай публіцы асабліва спадабаліся гарэзлівыя песні “Эх, бабы, бабы” і “Чаму ж мне ня пець” у выкананні мастацкага кіраўніка “Купалiнкі” Людмілы Дзёмінай. А “Купалiнка” яшчэ спявала “А ў Марусi хата на памосце”, “Як у нашым у сяле” ды іншыя народныя песні. Не засталіся без увагі і артысты з гурта “Зорачкi”. Самы юны ўдзельнік Андруша Скібінскі сваёй непасрэднасцю падкупіў бабуляў і дзядуляў з песняй “Беларускiя дранiкi”. А “Вышываная кашуля” ў выкананні дзяўчынак Сашы Заўялавай, Валерыі Танковай, Сашы Кубарковай, Алены Захаравай да глыбіні душы кранула гасцей.
Заключнай на свяце была песня “Дом – Белая Русь”, яе спявала Аня Бугакіна, словы падхоплівалі ўсе прысутныя, і нават не ведаючы слоў падпявалі. Бо паміж Беларуссю і Расіяй няма межаў. І песні ў нас адны, і музыка, і лёсы ў бабуляў і дзядуляў нашых падобныя. Шмат падзячных слоў пачулі ўдзельнікі гуртоў, падняўся настрой у гасцей. Заззялі вочы, увесь вечар з твараў не сыхадзілі добрыя ўсмешкі. І нават маршчынак на іх стала менш...

Сяргей Шылкін, намеснік старшыні праўлення БНКА “Нёман”, г. Тальяці
На здымку:
Удзельнікі гуртоў “Купалінка” і “Зорачкі” з Тальяці гасцявалі сёлета ў Беларусі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter