Такі вось арсенал

Небяспечны арсенал выявілі ў Навабеліцкім раёне Гомеля работнікі прадпрыемства па апрацоўцы драўніны, якое належыць мясцоваму прадпрымальніку
Небяспечны арсенал выявілі ў Навабеліцкім раёне Гомеля работнікі прадпрыемства па апрацоўцы драўніны, якое належыць мясцоваму прадпрымальніку.

Размешчана яно ў Арудзійным завулку. Па дзіўным супадзенні з назвай завулка пры пракладцы вода-правода тут на паўтараметровай глыбіні натрапілі на боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Сапёры групы размініравання вайсковай часці 5525 выявілі 834 артылерыйскія снарады калібра 45 і 76 міліметраў і тры дэтанатары. Яны вывезены ў бяспечнае месца і знішчаны. Як сведчаць гісторыкі, на гэтым месцы да вайны размяшчалася артылерыйская вайсковая часць. Магчыма, частку арсенала перад акупацыяй горада чырвонаармейцы не змаглі эвакуіраваць. Калі ўзяць на ўвагу, што з пачатку года на тэрыторыі вобласці было выяўлена каля 300 разнастайных боепрыпасаў, то апошнюю знаходку можна лічыць самай значнай.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter