Так і трэба сябраваць!

Форум суайчыннікаў Беларусі і Латвіі — яскравы прыклад таго, як прыгожа, гарманічна і ўзаемакарысна можна весці міжэтнічны дыялог
Форум суайчыннікаў Беларусі і Латвіі — яскравы прыклад таго, як прыгожа, гарманічна і ўзаемакарысна можна весці міжэтнічны дыялог

Удзельнічалі ў рыжскім форуме і творчыя гурты, і лідары этнасуполакБольш за 70 тысяч беларусаў, паводле статыстыкі, жыве цяпер у Латвіі. Памятаючы пра свае родавыя карані, многія імкнуцца быць у плыні роднай культуры, яднаюцца ў суполкі. Цяпер 15 з тых, што дзейнічаюць па краіне, уваходзяць у заснаваны ў 2003 годзе Саюз беларусаў Латвіі, якім кіруе Валянціна Піскунова. Гэтае саліднае, добра вядомае ў суседняй дзяржаве аб’яднанне пры садзеянні Пасольства Беларусі ў Латвіі і сустракала ў красавіку дэлегацыю актывістаў этнасуполак і творчых гуртоў з Беларусі.
Удзельнічалі ў рыжскім форуме і творчыя гурты, і лідары этнасуполакНе бяруся падрабязна расказваць пра ўнікальны досвед такіх кантактаў: гэта зрабілі калегі з “Народнай газеты”. Дарэчы, нумар за 23 красавіка з палосамі матэрыялаў ёсць і ў інтэрнэце. А нядаўна і Валянціна Піскунова з Рыгі даслала свежы выпуск газеты СБЛ “Прамень”, дзе сярод іншых тэмаў саліднае месца займаюць і тэксты, фотаздымкі з рыжскага форуму. “Мы палічылі: такія кантакты надзвычай важныя, асабліва на фоне міжэтнічных канфліктаў, якія час ад часу ўзгараюцца ў еўрапейскіх, нават суседніх з Беларуссю краінах, — сказаў мне галоўны рэдактар “Народнай газеты” Ігар Савосценка, які рыхтаваў публікацыі, быў у складзе беларускай дэлегацыі. — Гэта яскравы прыклад эфектыўнай народнай дыпламатыі, а значыць — і наша актуальная тэма. Магу з упэўненасцю казаць: цяпер нацыянальна-культурныя аб’яднанні Беларусі актыўна спрыяюць пашырэнню міжэтнічнага дыялогу дзяржаў-суседзяў. І да таго ж дапамагаюць наладжваць кантакты паміж суполкамі беларусаў замежжа”.
Аддадзім належнае апарату Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, асабіста яго супрацоўніку Аляксандру Сасновічу, з ініцыятывы якога падобныя сустрэчы ладзіліся ўжо ў Літве, Польшчы, Украіне. Цяпер жа каля сарака чалавек сталі ўдзельнікамі творчых і дзелавых сустрэч на латвійскай зямлі. У Рызе, Краславе прадстаўнікі бела­рус­кай дэлегацыі ўдзель­нічалі ў сумесных мерапрыемствах з кіраўнікамі нацыянальна-культурных аб’яднанняў Латвіі. На канферэнцыі-дыскусіі “Куль­тура аб’ядноўвае народы” выступалі кіраўнікі нацыянальна-культурных аб’яднанняў абедзвюх краін, пасол Беларусі ў Латвіі Марына Даўгаполава ды шэраг іншых асоб. Творчыя калектывы этнааб’яднанняў Беларусі і Латвіі ў Рызе і Краславе далі два канцэрты. І прайшлі яны з аншлагам!
Дарэчы, форум падобнага маштабу праводзіўся ў Латвіі ўпершыню.

Іван Іванаў

На здымках:
Удзельнічалі ў рыжскім форуме і творчыя гурты, і лідары этнасуполак
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter