Тады Феміда ідзе да вас…

Удзельнікаў рэспубліканскай канферэнцыi «Прававая адукацыя: стан i перспектывы», якая прайшла нядаўна, моцна ўразіла выступленне старшыні Маскоўскага суда г. Мінска Святланы ЛЮБЕЦКАЙ (на здымку). Сярод іншых не ўтрымаўся ад каментарыяў на гэты конт Генадзь Варанцоў — у мінулым міністр юстыцыі, сёння — выканаўчы дырэктар грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў». Ён успомніў, як раней усімі сродкамі міністэрства і судовыя ўстановы дабіваліся павелічэння колькасці выязных пасяджэнняў судоў. — Зараз такіх жорсткіх патрабаванняў няма, але, нягледзячы на гэта, суд Маскоўскага раёна г. Мінска надае такім формам работы вялікае значэнне. Гэта цудоўна, што душа старшыні імкнецца ў студэнцкую, працоўную і іншыя аўдыторыі, што ёю і іншымі суддзямі праводзіцца плённая праца па тлумачэнні дзеючага заканадаўства, папярэджванні правапарушэнняў, — выказаў Генадзь Мікалаевіч сваё меркаванне. Сапраўды, значны эфект даюць не толькі выязныя пасяджэнні гэтага раённага суда, якія, дарэчы, праводзяцца вельмі прадумана, на планавай аснове. На правараз’ясняльных мерапрыемствах прадстаўнікі суда асаблівую ўвагу ўдзяляюць прафілактыцы злачынстваў непаўналетніх супраць уласнасці, грамадскага парадку, звязаных з абаротам наркатычных і псіхатропных рэчываў. У час гутарак прадстаўнікоў суда ў працоўных калектывах вялікую цікавасць выклікаюць пытанні прымянення працоўнага заканадаўства (аб парадку звальнення, выплатах заробку, кантрактнай сістэме найму і інш.). Цікавым з’яўляецца вопыт суда Маскоўскага раёна беларускай сталіцы, які мінулай восенню ініцыіраваў сумесныя рэйды судовых выканаўцаў і прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі. У іх ходзе праводзіцца праверка выканання заканадаўства аб дарожным руху і выканання судовых пастаноў, аб чым раней ужо распавядала наша газета. Тут робіцца і шмат іншых высілкаў, якія сведчаць аб тым, што прадстаўнікі Феміды вельмі зацікаўлена ставяцца да сваёй працы, укладваюць у яе душу. Гэтага патрабуе ад падначаленых старшыня суда Святлана Любецкая і паказвае ўсім асабісты прыклад. Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Удзельнікаў рэспубліканскай канферэнцыi «Прававая адукацыя: стан i перспектывы», якая прайшла нядаўна, моцна ўразіла выступленне старшыні Маскоўскага суда г. Мінска Святланы ЛЮБЕЦКАЙ (на здымку). Сярод іншых не ўтрымаўся ад каментарыяў на гэты конт Генадзь Варанцоў — у мінулым міністр юстыцыі, сёння — выканаўчы дырэктар грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў». Ён успомніў, як раней усімі сродкамі міністэрства і судовыя ўстановы дабіваліся павелічэння колькасці выязных пасяджэнняў судоў.

— Зараз такіх жорсткіх патрабаванняў няма, але, нягледзячы на гэта, суд Маскоўскага раёна г. Мінска надае такім формам работы вялікае значэнне. Гэта цудоўна, што душа старшыні імкнецца ў студэнцкую, працоўную і іншыя аўдыторыі, што ёю і іншымі суддзямі праводзіцца плённая праца па тлумачэнні дзеючага заканадаўства, папярэджванні правапарушэнняў, — выказаў Генадзь Мікалаевіч сваё меркаванне.

Сапраўды, значны эфект даюць не толькі выязныя пасяджэнні гэтага раённага суда, якія, дарэчы, праводзяцца вельмі прадумана, на планавай аснове. На правараз’ясняльных мерапрыемствах прадстаўнікі суда асаблівую ўвагу ўдзяляюць прафілактыцы злачынстваў непаўналетніх супраць уласнасці, грамадскага парадку, звязаных з абаротам наркатычных і псіхатропных рэчываў. У час гутарак прадстаўнікоў суда ў працоўных калектывах вялікую цікавасць выклікаюць пытанні прымянення працоўнага заканадаўства (аб парадку звальнення, выплатах заробку, кантрактнай сістэме найму і інш.).

Цікавым з’яўляецца вопыт суда Маскоўскага раёна беларускай сталіцы, які мінулай восенню ініцыіраваў сумесныя рэйды судовых выканаўцаў і прадстаўнікоў Дзяржаўтаінспекцыі. У іх ходзе праводзіцца праверка выканання заканадаўства аб дарожным руху і выканання судовых пастаноў, аб чым раней ужо распавядала наша газета. Тут робіцца і шмат іншых высілкаў, якія сведчаць аб тым, што прадстаўнікі Феміды вельмі зацікаўлена ставяцца да сваёй працы, укладваюць у яе душу. Гэтага патрабуе ад падначаленых старшыня суда Святлана Любецкая і паказвае ўсім асабісты прыклад.

Фота: Валерый ХАРЧАНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter